Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
6.00 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 350 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяМэмуарыПубліцыстыкаКопыл Ілля

Апісаньне

Рыга: ІБГіК, 2014. — 288.: іл.

ISBN 978-9984-897-11-0

Кніга Іллі Копыла ў 2009 г. публікавалася асобнымі выпускамі ў газеце “Народная воля”. Яна выклікала вялікую цікавасць у чытачоў, а таксама моцную незадаволенасць сярод той часткі нашага грамадства, якая працягвае стаяць на платформе савецкай ідэалогіі.

Новы варыянт кнігі значна павялічаны за кошт 3-й часткі (“Рэзананс”), якая адсутнічала ў папярэднім выданні. У ёй аўтар падрабязна разгледзеў зласлівыя выбрыкі сваіх апанентаў і даў вычарпальныя адказы на іх паклёпніцкія выдумкі.


ЗМЕСТ Паглядзець

Прадмова аўтара Паглядзець

Пра аўтара Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Аўтары нумару: Наталля Анофранка, Дзмітрый Віцько, Юрый Внуковіч, Юры Гардзееў, Miroslav Hroch, Цімох Кавалеўскі, Сяргей Новікаў, Аляксандр Пагарэлы, Генадзь Сагановіч.
Бабкова Вольга
Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей познага Сярэдневечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха», якое паўстала паміж часам цяперашнім і часам мінулым.
Камусэла Томаш
У кнізе разглядаюцца гістарычныя пераемнасці і пярэрвы паміж даўняй Рэччу Паспалітай, міжваеннай Польшчай, Польскай Народ­най Рэспублікай і сучаснай Польшчай. Як даводзіць аўтар, хоць у палі­тыцы памяці сённяшняя польская дзяржава падаецца натуральнай пераемніцай міжваеннай Польшчы як “другой рэспублікі” і даўняй Рэчы Паспалітай як “першай рэспублікі”, у рэальнасці яна ўвасабляе пераемніцу ПНР. Парадаксальна, але з перспектывы той польскасці, якая характарызавала даўнюю Рэч Паспалітую ў праўным, сацыяльным, культурным, этнічным і палітычным сэнсе, сённяшняя Польшча хутчэй не польская.