Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага (1248—1377 гг.)

There is no image yet
16.00 BYN
Памер: 170x240 мм
Вага: 565 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяНавуковая літаратураНавукова-папулярная літаратураГарадзенская бібліятэкаКраўцэвіч Аляксандр

Апісаньне

Навуковы рэдактар Валянцін Голубеў. — Уроцлаў, 2015. — 304 с. — (“Гарадзенская Бібліятэка”).

ISBN 978-83-7893-121-8.

Першая частка кнігі змяшчае першыя этапы гісторыі Вялікага Княства Літоўскага (1248—1341 г.: стварэнне дзяржавы, змаганне за выжыванне, пачатак тэрытарыяльнага росту), якія падаюцца ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце.

Другая ж частка прысвячаецца гаспадаранню дуумвірату Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў. Тэкст разлічаны не толькі на гісторыкаў, але і на настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў гісторыі.

Калі агулам ацэньваць гаспадаранне ў Вялікім Княстве Літоўскім дуумвірату Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў, бачым суцэльныя поспехі, якія толькі зрэдчас перарываюцца тактычнымі паразамі. Альгерд і Кейстут амаль цалкам закончылі аб’яднанне беларускіх земляў (за выключэннем часткі Смаленшчыны), далучылі да сваёй дзяржавы большасць Украіны і некаторыя землі Паўночна-Усходняй Русі. Адсюль вынікае лагічная выснова пра паспяховае і пераможнае кіраванне цягам доўгага перыяду тэрытарыяльнага росту ВКЛ (1316—1422 гг.).

Але калі прыгледзецца бліжэй ды прасачыць хаду падзеяў год за годам, крок з крокам, дык становіцца відавочным, што гэтыя поспехі дасягаліся неймавернымі высілкамі, дзяржава пастаянна балансавала на мяжы перамогі і паразы, усё было крохка і няпэўна, шмат залежала ад зменлівых знешніх абставінаў і ад асабістых якасцяў манархаў. І так было не толькі ў Вялікім Княстве, але і ва ўсёй сярэднявечнай Еўропе.


















ЗМЕСТ
Паглядзець

Пра аўтара

Краўцэвіч Аляксандр Канстанцінавіч — археолаг, гісторык-медыевіст, доктар гістарычных навук (1999 г.), сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2005 г.). Даследуе сярэднявечную і навачасную гісторыю Беларусі.

Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне. Закончыў гістфак БДУ (1981 г.), аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР, г. Масква (1984 г.), дактарантуру БДУ (1999 г.). У 1996—1997 гг. праходзіў навуковую стажыроўку ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. З 1999 г. выкладае ў беларускіх і польскіх ВНУ.

УСТУП (фрагмент) Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Аўтары нумару: Конрад Бабятынскі, Мікола Волкаў, Ірына Ганецкая, Анджэй Гіль, Марына Сакалова, Аляксандр Гужалоўскі, Алена Маркава, Генадзь Сагановіч, Мікола Рабчук, Анджэй Шабацюк, Захар Шыбека ды іншыя.
Аўтары нумару: Штэфан Родэвальд, Зміцер Крывашэеў, Цімафей Акудовіч, Аляксандр Фрыдман, Томас Бон, Алег Гардзіенка ды іншыя.
Аўтары нумару: Andrzej Gil, Sante Graciotti, Hieronim Grala, Jury Hryboŭski, Юрій Мицик, Сяргей Новікаў, Аляксандр Пагарэлы, Генадзь Сагановіч, Łukasz Staśkiewicz, Marek Figura.