Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Гедымін (1316—1341). Каралеўства Літвы і Русі

Гедымін (1316—1341). Каралеўства Літвы і Русі
10.50 BYN
Памер: 220x290 мм
Вага: 925 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяНавукова-папулярная літаратураВыдавец Татарнікава СвятланаКраўцэвіч АлесьВялікае Княства Літоўскае

Апісаньне

Hiedymin (1316—1341). Kingdom of Lithuania and Ruthenia: нарыс / Пераклад на англійскую мову Андрэя Бурсава; пад агульнай рэдакцыяй Міхася Скоблы; мастак Ігар Гардзіёнак. — Мінск: Татарнікава С. Ю., 2012. — 152 с.: іл. — (Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх = The Lives of the Great Dukes of Lithuania).

ISBN 978-985-90263-1-7

Нарыс з серыі “Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх”, прысвечаны вялікаму князю Гедыміну, напісаны прафесійным гісторыкам. Усе пададзеныя гістарычныя факты, а таксама высновы аўтара грунтуюцца на навуковым аналізе гістарычных крыніц. Кніга будзе прыдатная як тым, хто навучаецца ці вучыць гісторыю, так і ўсім аматарам.


Алесь Краўцэвіч: "Гедымін у Беларусі заслугоўвае культу"


Біяграфічная даведка

Гедымін — сын вялікага князя Пукувера, брат вялікага князя Віценя. Дата нараджэння невядомая (мяркуецца, што нарадзіўся каля 1275 г.), скончыў жыццё каля 1340—1341 гг.

Пераняў найвышэйшую ўладу каля 1316 г. пасля смерці брата. Выявіў надзвычайныя здольнасці дзяржаўнага дзеяча і дыпламата. Быў нетыповым сярэднявечным манархам — аддаваў перавагу дыпламатыі перад вайной. Дзеля дасягнення вонкавапалітычных мэтаў эфектыўна выкарыстоўваў дынастычныя шлюбы сваіх дзяцей.

Больш чым удвая павялічыў тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага. Сабраў у адзінай дзяржаве ўсе галоўныя гістарычныя вобласці Беларусі: Панямонне, Берасцейшчыну, Турава-Піншчыну, Полаччыну і Віцебшчыну, што спрычынілася да паспяховага этнагенезу сучаснага беларускага народу.

Значна ўзняў маестат уладара Літвы, здабыў прыжыццёвую славу і аўтарытэт далёка за межамі дзяржавы. Заснаваў вялікую дынастыю, якая больш за дзвесце гадоў кіравала некалькімі краінамі Сярэдне-Усходняй Еўропы.

Галоўная палітычная памылка: сваім тастаментам падзяліў дзяржаву між сынамі на вялікія ўдзельныя княствы, што прывяло да яе дэцэнтралізацыі і аслаблення.


ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам

Уступ Паглядзець уступ цалкам

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Поп Ёан-Аўрэл
Кніга ўяўляе сабой паслядоўны аповед пра тое, якім чынам сфармаваліся румынская мова і румынская нацыя. Аўтар, аўтарытэтны румынскі гісторык, прэзідэнт Румынскай Акадэміі навук Ёан-Аўрэл Поп у папулярным стылі паказвае няпросты шлях, які прайшлі румыны, каб стварыць сваю незалежную дзяржаву, і тлумачыць абставіны, у сувязі з якімі даўней румынскіх дзяржаваў было тры - Валахія, Малдова і Трансільванія - і дагэтуль застаецца дзве - Румынія і Рэспубліка Малдова, хоць людзі ў іх гавораць адною мовай.
зьніжка
Кіпель Вітаўт
У кнізе беларускага эміграцыйнага дасьледніка Вітаўта Кіпеля ўсебакова разглядаецца гісторыя й сеньняшні дзень беларускае дыяспары ў Злучаных Штатах Амэрыкі, паказваецца яе роля ў амэрыканскім жыцьці й неадлучанасьць ад беларускае нацыі й культуры.
Мруз Мацей
У кнізе ўпершыню ўсебакова дасьледуюцца складаныя нацыянальна-рэлігійныя праблемы ўсходняга памежжа адроджанай польскай дзяржавы — абшару сутыкненьня і ўзаемапранікненьня розных культураў, веравызнаньняў і нацыянальных традыцыяў, на якім яшчэ захоўвалася памяць пра супольнае жыцьцё народаў даўняй Рэчы Паспалітай.