Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Worterbuch
5.60 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 1060 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 976 с. Больш за 50 000 словаў.
Гэты слоўнік — першы нямецка-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (больш за 50 000 словаў). Унівэрсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго з рознымі мэтамі як у пісьмовай, так і ў вуснай камунікацыі. Маючы выразную функцыянальную накіраванасьць, слоўнік дапаможа карыстальніку перакласьці нямецкія тэксты размоўнага, грамадзка-палітычнага і літаратурна-мастацкага жанраў. Прызначаецца шырокаму колу карыстальнікаў: перакладчыкам, студэнтам, навуковым дасьледчыкам.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Слоўнік змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячоў ад XVI да канца XX стагоддзя. Ён абымае ўсе публікацыі на беларускай мове, у тым ліку нашай дыяспары, а таксама публікацыі на польскай і рускай мовах, якія выходзілі ў Беларусі. Агульная структура слоўніка адпавядае прынятай у сусветнай практыцы сістэме падачы матэрыялаў такога тыпу.
Прапанаваны польска-беларускі тэматычны слоўнік знаёміць з найбольш ўжыванай у школах і ВНУ агульнай і агульнадыдактычнай лексікай, а таксама тэрміналогіяй з такіх дысцыплінаў, як літаратура, мова, мастацтва (культуралогія), гісторыя, грамадазнаўства (паліталогія, правазнаўства, сацыялогія, філасофія), геаграфія, біялогія, хімія, фізіка, астраномія, матэматыка і інфарматыка.
Першы ў айчыннай лексікаграфіі сучасны практычны беларуска-англійскі слоўнік такога кшталту змяшчае больш за 17 тысяч загалоўных слоў; у якасці дадатку далучаныя "100 беларускіх прымавак, прыказак і выслоўяў з магчымымі англійскімі адпаведнікамі". Адметнасцю гэтай працы з'яўляецца і тое, што ў ёй падаецца сучасная фанетычная транскрыпцыя пры англійскіх словах і выразах.













