Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Дзіцячая заМова
14.90 BYN
Памер: 220x160 мм
Вага: 300 г

Purchase

Няма на складзе
Літаратура для дзяцейНавучальная літаратураКнігі дзеткамКоміксыЛабадзенка Глеб

Апісаньне

Кніга-сувэнір / 2-е выданьне. — Менск, 2015. —  148 с.

Наклад кнігі цалкам прададзены.

Журналіст і блогер Глеб Лабадзенка выпусціў незвычайную кнігу — “Дзіцячая заМова” складаецца са 112 маляваных прыкладаў моўных памылак. Кніга цалкам намаляваная — у ёй няма ніводнай друкаванай літары.

Малюнкі, якія тлумачаць розніцу паміж “стулам” і “крэслам”, “сабе” і “сябе” стылізаваныя пад дзіцячыя. Кніга мае кардонную вокладку і надрукавана на грубай паперы — выглядае як добры сувенір для тых, хто пачынае вучыць беларускую мову.

Пасляслоўе да кнігі напісаў Рыгор Барадулін.

(Паводле “Нашай Нівы”)


Праект “Дзіцячая ЗаМова” у блогу Глеба Лабадзенкі


Слова пра “Дзіцячую заМову”  Паглядзець цалкам



ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Ліндгрэн Астрыд
Гэтая аповесць Астрыд Ліндгрэн пра сталенне, стасункі з бацькамі ў час, калі дзіцё пачынае шукаць самастойны шлях у жыцці, пра варажнечу і прымірэнне, любоў і каханне, вернасць, адвагу, пра тое, як лёгка ўсё разбурыць праз дробязі, і пра каштоўнасць жыцця. Але адначасова і пра вясёлыя прыгоды, бо галоўныя героі ўсё яшчэ дзеці. Яны прыручаюць дзікіх коней, уцякаюць ад лютых вятрунняў і жывуць у пячоры пасярод дзікага лесу.
Брамі Элізабэт, Біён-Спаннёль Эстэль
Ты хочаш абрэзаць коскі, але бабуля кажа, што “лысенькія” ходзяць толькі хлопчыкі? А вось і няпраўда. Хлопчыкі, калі захочуць, могуць адрасціць сабе хаер ці пракалоць вушы. І памяняць сваю машынку на тваю ляльку. Бо гуляцца трэба з тым, што падабаецца. Галоўнае, каб было цікава!
Сапега Тацяна
Кніга пазнаёміць малых чытачоў з гісторыяй асобы выбітнага беларускага дзеяча — сам першадрукар у ёй раскажа, дзе ён нарадзіўся, навучаўся, як зацікавіўся кнігадрукам і пачаў друкаваць кнігі сам. Заданні пасля кожнай часткі дапамогуць дзеткам замацаваць набытыя веды, а таксама весела прабавіць час.