Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915―1918 г.)

3.92 BYN
Памер: 170x240 мм
Вага: 510 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ISBN 8360456-25-9
У манаграфіі разглядаецца палітыка кайзераўскай Нямеччыны ў сферы адукацыі на захопленых беларускіх землях у 1915—1918 гг., а таксама адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на адзначанай тэрыторыі падчас Першай сусветнай вайны. Аўтар імкнуўся адлюстраваць маладаследаваную праблему на шырокім фоне тагачасных гістарычных падзей, звязаных з глабальным ваенным канфліктам. Шмат увагі ў кнізе аддадзена гісторыі станаўлення беларускага школьніцтва ў адзначаныя гады. Робіцца спроба асэнсаваць уплыў адукацыйнага фактару на рост нацыянальнага ўсведамлення поліэтнічнага жыхарства краю ў гэты пераломны час і, асабліва, на нацыятворчыя працэсы сярод беларусаў.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
зьніжка
У кнізе секс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная зʼява. Звернутая ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сексу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні.
Аўтары нумару: Генадзь Сагановіч, Алена Вернікоўская, Яраслаў Ходак, Штэфан Родэвальд, Сяргей Саўчанка, Аляксандр Груша, Джавані Леві, Андрэй Антонаў, Наталля Бандарэнка, Станіслаў Рудовіч, Алесь Смалянчук, Лявон Баршчэўскі, Ігар Клімаў, Максім Шчадровіч, Віталь Галубовіч, Сяргей Запрудскі, Юрась Лаўрык, Валеры Пазнякоў, Анастасія Скеп’ян, Валянціна Лебедзева, Эмануіл Іофэ, Юры Грыбоўскі, Вольга Коваль, Таццяна Буйневіч.
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.