Беларусь праз аб’ектыў нямецкага салдата. 1915—1918 гг.
9.98 BYN
Памер: 205x325 мм
Вага: 1600 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Тэхналогія, 2008. — 239 с.: іл. На беларускай, нямецкай і рускай мовах. ISBN 978-985-458-174-3 Кніга змяшчае рэпрадукцыі амаль чатырох з паловай сотняў нямецкіх фотапаштовак перыяду Першай сусветнай вайны са збораў вядомага калекцыянера і краязнаўца Уладзіміра Ліхадзедава. На іх — выявы беларускіх гарадоў і мястэчак, жыццё і побыт насельніцтва, прыродныя і архітэктурныя пейзажы, сцэны вайсковага быту. Шмат якія асаблівасці, дэталі той рэчаіснасці нідзе болей не зафіксаваныя, што робіць гэтыя паштоўкі ўнікальнымі дакументамі свайго часу. Асноўная маса іх публікуецца ўпершыню. Выданне адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Содержание / Змест / Inhaltsverzeichnis Города Гарады Städte Местечки Мястэчкі Kleinere Orstschaften В тылу У тыле Im Hinterland Фронт Фронт Front Брестский мир Брэсцкі мір Friedenschluss von Brest Память Памяць Gedenken
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША — Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.
Аўтары нумара: Васіль Варонін, Андрэй Пятчыц, Сяргей Хоміч, Морыц Ф. Люк, Цім К. Рыхтар, Ігар Войніч, Лявон Юрэвіч, Гўін Прынз, Ірэна Ганецкая, Ганна Харашкевіч, Ігар Клімаў, Марына Сакалова, Аляксандр Краўцэвіч, Віталь Галубовіч, Наталля Бандарэнка, Максім Гардзееў, Анастасія Скеп’ян, Святлана Марозава, Валеры Пазнякоў, Андрэй Кіштымаў, Лія Салавей, Станіслаў Рудовіч, Сяргей Новікаў, Лявон Баршчэўскі.
зьніжка
У кнізе секс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная зʼява. Звернутая ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сексу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні.













