Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Піпі Доўгаяпанчоха
1.33 BYN
Вага: 380 г

Purchase

Няма на складзе
Выдавец Колас ЗміцерПрозаЛітаратура для дзяцейПеракладыКнігі дзеткамЛіндгрэн Астрыд

Апісаньне

Пераклад са шведскай Дзмітрыя Плакса; ілюстрацыі İнгрыд Ванг Нюман. – Мінск: Зміцер Колас, 2008. – 176 с.: іл. ISBN 978-985-6783-48-0 Сусветна вядомая аповесць знакамітай шведскай казачніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002) расказвае аб прыгодах Піпі Доўгайпанчохі – надзвычайнай і дзівоснай дзяўчынкі, чыя мама – анёл, а тата – негрыцянскі кароль. На беларускую мову перакладзена ўпершыню. ЗМЕСТ Піпі пасяляецца ў Віле Кавардакуле Піпі гуляе ў шукратара і трапляе ў бойку Піпі гуляе ў квача з паліцэйскімі Піпі ідзе ў школу Піпі сядзіць на браме і лазіць па дрэве Піпі ладзіць пікнік Піпі ідзе ў цырк Да Піпі наведваюцца зладзеі Піпі ідзе на кававанне Піпі ратуе дзяцей Піпі святкуе дзень нараджэння Гэтая аповесць знакамітай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002), упершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу дзеці ўсяго свету, пакаленне за пакаленнем, знаёмяцца з Піпі і захапляюцца ёй. Піпі Доўгаяпанчоха – самая моцная, вясёлая, добрая і багатая дзяўчынка ў свеце. Яна павандравала па морах і акіянах і ўрэшце разам з канём і малпаю Спадаром Нільсанам пасялілася ў Віле Кавардакуле. У суседнім доме жывуць Томі і Аніка, якім стала нашмат весялей, калі з'явілася сяброўка! Бо Піпі гатуе імберцавае печыва проста на падлозе, падымае каня на выцягнутых руках і гуляе ў квача з паліцэйскімі, якія прыходзяць забраць яе ў дзіцячы дом. Выданне ілюстраванае арыгінальнымі малюнкамі дацкай мастачкі İнгрыд Ванг Нюман. Падрабязьней пра кнігу "Піпі Доўгаяпанчоха" тут.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

зьніжка
Эшноз Жан
Напісаны ў даволі іранічным стылі, блізкім да чорнага гумару, раман лаўрэата Ганкураўскай і шэрагу іншых літаратурных прэміяў Жана Эшноза (нар. 1947) распавядае пра падзеі і акалічнасці Першай сусветнай вайны і тыя лёсы, якія сустрэлі на ёй галоўны герой Антым, яго брат і тры ягоныя сябры.