Свіцязянская русалка
2.40 BYN
Вага: 470 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Нарысы : для дзяцей мал. і сяр. шк. узросту / мастак Анастасія Лебядзінская. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 168 с. : іл. ISBN 978-985-6720-85-0 "Свіцязянская русалка" – незвычайная кніга вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, галоўнага рэдактара часопіса "Вясёлка" Уладзіміра Ліпскага, якая расказвае пра непаўторныя краявіды і гістарычнае мінулае, вядомыя помнікі і знакамітых людзей Бераставіцкага, Навагрудскага, Лідскага, Зэльвенскага, Карэліцкага, Слонімскага, Смаргонскага і іншых раёнаў Гродзенскай вобласці. Такое выданне, дзе прафесійны дзіцячы пісьменнік распавядае пра пэўны рэгіён, падрыхтавана ўпершыню. Гэтай кнігай выдавецтва "Літаратура і Мастацтва" распачынае серыю зборнікаў пад умоўнай назвай "Я тут жыву". İх мэта – праз багацейшую гісторыю нашай краіны, яе стваральнае сягоння садзейнічаць выхаванню любові да сваёй краіны, імя якой – Беларусь. Дзеці павінны ведаць гісторыю і сучасную яву сваёй Радзімы. Асабліва актуальна гэта ў Год роднай зямлі. ЗМЕСТ БЕРАСТАВİЦА – ПРЫГАЖОСЦİ КРЫНİЦА. Бярозавы рай. Берасцяная грамата. Чырвоная вавёрка. Бераст і Тавіца. Сэрца гетмана. На радзіме прафесара. Акадэмік, якога баяўся цар. Пачобуты. Мяцежны паэт. Фатограф вайны. Верхаўлянскае свяцілішча. Помніць, каб жыць. Подзвіг настаўніка. Міністр – агонь. Жывы музей. Сучасная "Бераставіца – мая сталіца" НАВАГРУДЧЫНА МАЯ – МУЗЕЙНАЯ ЗЯМЛЯ. Чорны Архангел. Высокая Сталіца. "Замак на плячах гары". Жалезны кароль. Пацеркі для Марфы. Лаўрышаўскія тайны. Малітва Адама Міцкевіча. Вандроўная пташка. Свіцязянская русалка. Бібліятэка-легенда. Наваградскія гербы. Храмы для душы. Аб чым маўчаць камяні. Купалавы сляды. Любімая Любча. Валеўка. Адкуль назвы вёсак? Што ў прозвішчы тваім? Крыніца талентаў. Станем доўгажыхарамі! АШМЯНЫ ЎСİМİ ЛЮДЗЬМİ ПРЫЗНАНЫ. Сталіца раёна. Вясковая каралева. Жывая памяць. Гістарычная загадка СМАРГОНЬ İ КРЭВА – АДНО ГİСТАРЫЧНАЕ ДРЭВА. Вучоныя танцоры. Крэўскія таямніцы. Бацькоўская парада. "Не пакідайце ж мовы нашай..." Падарунак ад звяроў СЛОНİМСКАЯ ЗЯМЛЯ – УСİМ НАМ РАДНЯ. Залаты леў. Жыровіцкая святыня. Канал Агінскага. Што ў назвах? Людзі-птушкі ЗЭЛЬВА – НА ЦУДЫ БАГАТАЯ ВЕЛЬМİ. Конь вараны. "Зэльвенскае графства". Героі з Вострава. Славуты акадэмік. Цуды вакол нас ЛİДА İ ДОМА, İ Ў СВЕЦЕ ВЯДОМА. Леў-ключнік. На злучыне рэк. Замак без замка. Пацеркі без слоў. Партрэт КАРЭЛİЦКİ КРАЙ – ДЛЯ ВАНДРОВАК РАЙ. Лён у гербе. Мірскі замак. Казачнік Алесь. Зямля і людзі. Разгадайце А. Карлюкевіч. ДАРОГАМİ АЙЧЫНЫ Падрабязней пра аўтара – тут.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча?
Вітольд Шаблоўскі аўтаспынам абʼязджае Косава, падвозіць мясцовых на Кубе на старэнькім пежо, знаёміцца з бяздомнай полькай на лонданскім вакзале, праходзіць украінскую мяжу разам з перакупамі на кантрабандным аўтамабілі, размаўляе з албанскімі будаўнікамі ды грэчаскімі бізнесоўцамі... Усё дзеля таго, каб пачуць рэальныя гісторыі людзей, якія жывуць у перыяд трансфармацый. Для кожнага героя наступіў новы час, але ці змяніліся старыя звычкі?
Міка Валтары (1908—1979) — адзін з самых папулярных і вядомых пісьменнікаў Фінляндыі. Раман "Сінухе егіпцянін" — першы з серыі гістарычных раманаў аўтара, якія вызначаліся вялікай рэалістычнасцю ў апісанні тагачаснага жыцця і падзеяў.














