Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Мах і Шэбестава вандруюць па свеце

There is no image yet
7.50 BYN
Памер: 240x240 мм
Вага: 620 г

Purchase

Няма на складзе
ПрозаЛітаратура для дзяцейПеракладыКнігі дзеткамМацоўрак МілашБорн Адольф

Апісаньне

Пераклад з чэшскай Сяргея Сматрычэнкі; ілюстрацыі Адольф Борн. — Прага: Альбатрос, 2004. — 110 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 80-00-01388-6

Паводле Miloš Macourek, Adolf Born. Mach a Šebestová na cestách (Albatros, Praha 2000, 2004)

Кніга аб'яднала сем дасціпных апавяданняў Мілаша Мацоўрака пра Маха і Шэбеставу — вынаходлівых вучняў 3 “Б” класа, якія дзякуючы чарадзейнай слухаўцы перажылі шмат незвычайных прыгодаў у самых розных кутках свету. Папулярнасць кніг пра Маха і Шэбеставу (а іх пяць) ужо выйшла па-за межы Чэхіі, і цяпер гэтыя гісторыі з захапленнем чытаюць дзеці ледзь не ўсёй Еўропы.


ЗМЕСТ

Пра тое, як Мах і Шэбестава ратавалі ў Парыжы цётачку Вілму
Пра тое, як Мах і Шэбестава пабывалі на Паўночным полюсе
Пра тое, як Мах і Шэбестава купаліся ў Амазонцы
Пра тое, як Мах і Шэбестава сустрэліся ў Афрыцы з чараўніком
Пра тое, як Мах і Шэбестава шукалі ў Аўстраліі Джанатана
Пра тое, як Мах і Шэбестава пабывалі з Джанатанам у Галівудзе
Пра тое, як Мах і Шэбестава паплавалі ў моры ля Гавайскіх выспаў


Фрагмент з кнігі (Пра тое, як Мах і Шэбестава ратавалі ў Парыжы цётачку Вілму) Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Гласка Марэк
Марэк Гласка (1934–1969) — бунтар, легенда, аўтар, забаронены ў Польшчы на дзесяцігоддзі, — упершыню выходзіць у беларускіх перакладах. Зборнік знаёміць з выбранымі апавяданнямі Гласкі, дэбютнымі і крыху пазнейшымі: жорсткімі, кранальнымі, поўнымі трывогі і пяшчотнымі адначасова. Яны сталі голасам пакалення 1950-х — моладзі, расчараванай пасляваенным светам і душнай рэчаіснасцю Польскай Народнай Рэспублікі. Героі Гласкі кахаюць, працуюць, змагаюцца за сэнс у бязлітасных абставінах, губляюць надзею, п’юць і мрояць. І не чакаюць шкадавання. Гэта літаратура, напісаная з агнём і на нервах, перакладзеная на дзясяткі моў свету і экранізаваная вялікімі рэжысёрамі. Проза Марка Гласкі дагэтуль чытаецца як выклік.
Глобус Адам
Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый.
Дзядзенка Зміцер
Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар” з гістарычнымі паралелямі. Станоўчых герояў у “Вуаерысце” практычна няма, затое ёсць эротыка, спецслужбы і пошукі золата.