Амбасада
6.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 195 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Вершы свае і чужыя. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 120 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 15).ISBN 978-985-7007-08-0
У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы “Сястра Зоя і Канец Свету” і новую драматычную паэму “Амбасада”. Паводле аўтаркі, рэйтынгавы серыял з такой назвай можна было б зняць у Беларусі.
Блог аўтаркі: http://users.livejournal.com/maryjka_/
Марыя Мартысевіч: “Байкі пра натхненне і палёт душы — гэта замануха для наркаманаў-пачаткоўцаў” (інтэрв’ю аўтаркі парталу http://budzma.org з нагоды выхаду кнігі)
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Міхай Эмінэску (1850 – 1889) – самы вялікі паэт у гісторыі румынскай літаратуры. На яго творчасць велізарны ўплыў мелі нацыянальная міфалогія і фальклор, а таксама філасофскія сістэмы Артура Шапенгаўэра і асобных мысляроў Усходу.
У гэтую кнігу ўвайшлі толькі 100 вершаў. Тыя, што належаць да корпусу найлепшай беларускай паэзіі XX стагоддзя — і, безумоўна, будуць цікавыя чытачам у XXI. У зборніку няма вершаў, якія нас з-пад палкі прымушалі вучыць у школе. Але і школьнікам кніжка прыдасца: напрыклад, каб паказаць настаўнікам класнага паэта, якога яны яшчэ не ведалі.
У кнігу Анхелы Эспіноса Руіс “Колер крылаў” увайшлі паэтычныя творы (як новыя, так і выбраныя з ранейшых кніг), а таксама апавяданні, калумністыка. Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады з бенгальскай, ангельскай, іспанскай, польскай, рускай, чэшскай і японскай моў. Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2019 года!














