Кудмень
4.26 BYN
Памер: 110x170 мм
Вага: 90 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Вершы. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 160 с.ISBN 978-985-6994-55-8
Назву гэтаму зборніку, падрыхтаванаму пры жыцці Уладзімірам Маруком (1954—2010), дало даўнейшае, забытае слова, якое, калі вымаўляць яго ў сучасным пераўстварэнні, азначае амулет, абярог. У сваіх вершах аўтар засяроджваецца менавіта на тым, што ў нашым жыцці самае галоўнае, што з’яўляецца яго абярогам ад бездухоўнасці, пошласці, несамавітасці. Шукаючы суладдзя паміж чалавекам і светам, роздумна імкнучыся спасцігнуць сэнс чалавечага існавання, паэт часта адыходзіць ад звычайных быційных праблем і скіроўвае сваю думку да тэм вызначальных, паняццяў абстрактных: жыццё і смерць, дабро і зло…
Вершы аўтара на Беларускай Палічцы
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі
Біяграфія аўтара на SLOUNIK.ORG
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Анакрэон (каля 572 – каля 485 гг. да н. э.) – старагрэцкі паэт, жыццялюбная лірыка якога, дайшоўшы да нашчадкаў у невялікіх фрагментах, натхняла новыя і новыя пакаленні паэтаў у самых розных краінах свету. У дадатку змешчаны ўзоры іншай грэцкай анакрэантычнай паэзіі.
Хаім Нахман Бялік (1873–1934), родам з украінскай Жытоміршчыны, яшчэ пры жыцці здабыў славу безумоўнага класіка габрэйскай паэзіі. Пісаў у асноўным на іўрыце, але аддаваў належнае і сваёй роднай мове, ідыш. У 1921 г. атрымаў пашпарт грамадзяніна Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1924 г. жыў у Тэль-Авіве.
Срэчка Косавел (1904–1926) – славенскі паэт-авангардыст, які гарнуўся да дадаізму, але асабліва – да канструктывізму, адкуль і пайшла назва шэрагу яго вершаў-кансаў. Лічыцца адным з найбольш значных мадэрнісцкіх паэтаў не толькі Славеніі, але ўсёй Цэнтральнай Еўропы.














