Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг.

Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг.
18.00 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 550 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяПеракладыНавуковая літаратураІнбелкульт (Смаленск)Міхалюк ДаротаБНР (Беларуская Народная Рэспубліка)

Апісаньне

Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці / Навуковы рэдактар Станіслаў Рудовіч; Пераклад з польскай мовы Алесь Пілецкі. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 496 с. [16] с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-5-00076-016-1

У манаграфіі разглядаюцца спробы здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Яе аўтар намагалася як мага паўней паказаць нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння i абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У працы сярод іншага прасочваецца развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, утварэнне розных палітычных стратэгій і саюзаў. Храналагічна кніга даведзеная да падзення ўрада Антона Луцкевіча ў лютым 1920 г., бо менавіта ў той момант фактычна разваліўся беларускі незалежніцкі лагер, а ўрад БНР страціў здольнасць дзейнічаць.

Пераклад зроблены паводле выдання: Michaluk, Dorota. Białoruśka Republika Ludowa 1918—1920. U źródeł białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010. 600 s., il.


Дарота Міхалюк: я лічу БНР спробай утварэння дзяржавы (гутарка з Даротай Міхалюк, доктарам габілітаваным Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні, з нагоды яе публічнай лекцыі ў Мінску. У размове бяруць удзел Таццяна Вадалажская і Аляксей Ластоўскі, сустрэча праходзіць падчас Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі ў Коўне)

Дарота Міхалюк. Лекцыя "Чатыры урады БНР у 1918—1920 гг." (відэа)


ЗМЕСТ Паглядзець

Да беларускага чытача Паглядзець

 

 

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Саўка Зьміцер
Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання Беларускай Цывілізацыі ў Амерыцы.
Камусэла Томаш
У кнізе разглядаюцца гістарычныя пераемнасці і пярэрвы паміж даўняй Рэччу Паспалітай, міжваеннай Польшчай, Польскай Народ­най Рэспублікай і сучаснай Польшчай. Як даводзіць аўтар, хоць у палі­тыцы памяці сённяшняя польская дзяржава падаецца натуральнай пераемніцай міжваеннай Польшчы як “другой рэспублікі” і даўняй Рэчы Паспалітай як “першай рэспублікі”, у рэальнасці яна ўвасабляе пераемніцу ПНР. Парадаксальна, але з перспектывы той польскасці, якая характарызавала даўнюю Рэч Паспалітую ў праўным, сацыяльным, культурным, этнічным і палітычным сэнсе, сённяшняя Польшча хутчэй не польская.
Аўтары нумару: Томас Бон (Thomas M. Bohn), Яўген Грэбень, Леанід Зашкільняк (Леонід Зашкільняк), Уладзімір Падалінскі, Марцэлі Косман (Marceli Kosman), Наталля Сліж, Ірына Сынкова, Міхаіл Тарэлка, Анатоль Трафімчык, Юры Туронак (Jury Turonak), Аркадзіуш Чволэк (Arkadiusz Czwołek).