Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Вясна
1.95 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 120 г

Purchase

Няма на складзе
Літаратура для дзяцейКнігі дзеткамЗвязда (ex-Літаратура і Мастацтва)ПрыродазнаўстваМіраславіч Андрэй

Апісаньне

Прыродазнаўчыя нататкі / мастак Галіна Іванова. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2012. — 40 с.: іл. — (Поры года).

ISBN 978-985-556-001-3

Кніга “Вясна” — першая ў серыі “Поры года” — змяшчае звесткі пра назвы вясновых месяцаў, пра іх прыродныя адметнасці, характэрныя для Беларусі.

Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту.


Вясна — нястомная працаўніца. Магічная місія выпадае на яе долю штогод. За кароткі час яна мусіць старанна прыбраць зямную прастору: паспешна вычысціць і вымыць яе пасля зімовай застыласці. І вясна з любасць робіць гэта. Як папялушка, яна замілавана расфарбоўвае, прыхарошвае край, а потым ужо, як сапраўдная фея, напаўняе яго жыватворным духам.


ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам

ПРАТАЛІНЫ (Янка Купала)

Ўжо на зямлю ляглі праталіны,
снягоў спаўзае зімавая бель,
Узгоркі свецяць — як апалены
Вада ў лагчынах жаліцца, як чмель.

Дзе-нідзе глянула нясмелая
Пралеска вочкамі на божы двор, —
Людскіх слёз кветка сіне-белая
Шукае сонца днём, а ночкай зор.

Крылатыя стварэнні з выраю
Па Млечнаму Пуці плывуць як шнур,
І творачы малітву шчырую,
Сваіх шукаюць кінутых пячур.

Спагаднае святло нябеснае
На колькі вёрст звялічыла свой шлях,
Па нівах промені пачэсныя,
Як лён той, сцелюцца ў жывых агнях.
…………………………………………………………………..

Праталіна лягла на гонейках,
Збудзілася пралесачка ад сна…
Устань, устань, маё ты сонейка!
Залатаструнна йграе ўжо вясна.

(З паэмы “Яна і я”)

 

 

 

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Стааль Шакці, Барсілон Марыянна
З таго часу як Воўк убачыў фота Дзеда Мароза ў газеце, ён мог думаць толькі пра ежу. Таму напярэдадні Калядаў Воўк ускаквае з цёмнага рана. Трэба ж так шмат зрабіць да прыходу гэтага тоўсценькага шашлыку! Што ж, дарагія чытачы і чытачкі, акрамя амаль што дэтэктыўнай гісторыі, у кнізе вас чакае рэцэпт вечнай маладосці і фінансавыя парады! (Забягаючы наперад, падкажам, што інвеставаць у гарбузы больш не выгадна — можна згарбузіцца.)
Ясмінска Надзея
Хто такая Кусяндра і адкуль яна з'явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае «тук-тук»... Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.
У ілюстраванай кнізе сабраныя беларускія народныя прыказкі і прымаўкі на тэмы прыроды, сям’і, працы, навучання, сяброўства ды інш. Зборнік будзе цікавы дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, бацькам, выхавальнікам ды настаўнікам.