Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Пэтсан сумуе
14.00 BYN
Памер: 210x290 мм
Вага: 410 г

Purchase

Няма на складзе
Літаратура для дзяцейПеракладыПадсэрыя "Каляровы Ровар"Нурдквіст Свэн

Апісаньне

Мастак Свэн Нурдквіст; пераклад са шведскай Надзеі Кандрусевіч. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 32 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 15).

Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7144-41-9

© Sven Nordqvist, тэкст, ілюстрацыі, 1987
© Bokförlaget Opal AB, 2016
© Надзея Кандрусевіч, пераклад на беларускую мову, 2017
© Афармленне, выданне на беларускай мове, ПУП “Кнігазбор”, 2017

Пераклад зроблены паводле выдання Sven Nordqvist “Stackars Pettso”, Bokförlaget Opal AB, Bromma, 2016.

У кнізе “Пэтсан сумуе” аповед будзе пра “агульную млявасць і абыякавасць да жыцця” дзядулі Пэтсана, на якога раптам звалілася восеньская хандра, і пра тое, як маленькі Фіндус ратаваў сябра ад яе.


Фрагмент з кнігі

...На дварэ была восень. Пэтсан сядзеў на кухні ды піў каву.

Ён моўчкі глядзеў на шэрае неба за вакном. Настрой быў зусім кепскі.

А вось Фіндус наадварот быў як ніколі бадзёры і на месцы не сядзеў ды й сядзець не хацеў. Ён аббег вакол крэсла, злавіў сябе за хвост, заскочыў на стол, выпіў глыток кавы, схапіў кавалачак цукру, кінуў яго на падлогу, саскочыў сам, потым заскочыў на канапу, потым зноў на стол…

— ЦЫЦ МНЕ! — цыкнуў на яго Пэтсан і цяжка ўздыхнуў. — Ну што за дзень... Зусім няма сіл. Нічога не хочацца рабіць.

— Ну і цудоўна, — сказаў Фіндус. — Будзем цэлы дзень гуляць!

— Не-е, — адказаў Пэтсан. — Гуляй сам. І лепш дзе-небудзь у іншым месцы.

— Сам ды яшчэ ў іншым месцы! Я хачу гуляць з табой. Тут і цяпер. Можам згуляць у “Памый ката”. Цур ты — кот.

— Не, не хачу, — прамармытаў Пэтсан і ўтаропіўся ў вакно. — Няма сіл. Трэба насекчы дроў, а я не хачу. Трэба перакапаць агарод, а я не хачу. Буду сядзець тут цэлы дзень і сумаваць…

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Шчуко Ганна
Запамінаем беларускі алфавіт яскрава ды цікава! У кнізе 33 малюнкі з гісторыямі да кожнай літары беларускага алфавіту. Сюжэты аб’ядноўваюць словы, якія пачынаюцца на адпаведную літару ці маюць яе ўсярэдзіне. У канцы вы знойдзеце слоўнік-падказку, каб лёгка адказаць на пытанні самых цікаўных чытачоў.
Ясмінска Надзея
Адрыян — юнак з незвычайным дарам: ён умее чытаць думкі коней. Здавалася б, ад такога ўмення карысці няшмат. Але менавіта ад коней хлопец даведваецца пра чужыя сакрэты. Адрыян ведае, як адшукаць скарбы, і чакае, што яму за гэта добра заплоцяць. Аднак усё ляціць дагары нагамі, калі чарговы конь аказваецца аднарогам, а замоўца — хітрым разбойнікам… Прыгодніцкае фэнтэзі для падлеткаў і дарослых, якія дагэтуль любяць казкі.
зьніжка
Несцярэнка Юры
Жыццё поўніцца загадкамі і сакрэтамі. І мы з маленства імкнёмся спазнаць іх. Гэтая кніга — скарбонка з 180 загадак пра наш неверагодны свет.