Спачатку была цемра
6.20 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 295 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Аповесць. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 220 с.ISBN 978-985-7057-97-9.
Наклад кнігі цалкам прададзены.
Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі.
Барыс Пятровіч: Усё ў нас рэзка і кардынальна зьменіцца (інтэрвію аўтара на Радыё “Свабода” з нагоды выхаду кнігі).
Пра аўтара
Барыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор на Гомельшчыне. Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у газетах “Гомельская праўда”, “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Полымя”. З 2002 года галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”. У 2011 годзе абраны старшынём ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Празаік. Аўтар кніг “Ловы”, “Сон між пачвар”, “Фрэскі”, “Шчасьце быць…”, “Жыць не страшна”, “Піліпікі”, “Спакушэнне” і інш. Творы перакладзеныя на англійскую, французскую, нямецкую, рускую, польскую, чэшскую, балгарскую, славацкую, літоўскую, украінскую і інш. мовы. У перакладзе Дзмітрыя Плакса на шведскай мове выйшлі кнігі “Fresker” (2008) і “Torget” (2011).
Водгукі
Раім паглядзець
У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца ўвайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча?
“…Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам…” (Сяргей Дубавец)














