Пра боскае і людзкое
0.34 BYN
Памер: 130x205 мм
Вага: 40 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Думкі айца Аляксандра Надсана, скампіляваныя з публікацый і гутарак / Укладад. Ірына Дубянецкая. — Менск: Тэхналогія 2008. — 16 с. ISBN 978-985-458-175-0 Тут сабраныя цытаты славутага рэлігійнага і грамадзкага дзеяча айца Аляксандра Надсана, узятыя зь ягоных публікацый апошніх сарака гадоў. У разьдзелах Divinitas (“Боскае”) і Humanitas (“Людзкое”) зьмешчаныя выказваньні пра Бога і чалавека, рэлігію і сьвятарскае служэньне, а таксама пра надзённыя пытаньні свабоды, талерантнасьці, экалёгіі, мовы, гісторыі. Выданьне прымеркаванае да 50-годзьдзя сьвятарства а. Аляксандра і наданьня яму годнасьці Doctor honoris causa ЭГУ. Гэтая кніжачка — жменька каменьчыкаў зь вялікае гары. Тут сабраныя развагі айца Аляксандра Надсана, нашчыканыя зь некаторых ягоных публікацый ды гутарак. Як каменьчык можа распавесьці тое-сёе пра гару, ад якой быў адцяты, так і гэтае выданьне, выкрышталізаванае цягам даўгога ё плённага жыцьця чалавека, якога называюць духоўным лідэрам беларусаў усяго сьвету. Нязмушана прамоўленыя, добрыя й мудрыя думкі а. Аляксандра пра Бога й чалавека, пра сьвет і Беларусь, уладу ё праўду, сьвятарства і сьвятасьць, мову і гісторыю могуць стаць крыніцай натхненьня для самых розных чытачоў.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Кніга ўяўляе сабой зборнік успамінаў і разважанняў аўтара аб падарожжах, у час якіх ён неаднаразова наведваў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы — Славакію, Венгрыю, Славенію, Харватыю, Албанію, Украіну, Румынію, Малдову і Прыднястроўе.
Што здарылася на мяжы “старой” і “новай” эры? Што з сябе ўяўляў духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і юдэйскім свеце ў часе публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? Што з сябе уяўляла ekklesia (царква) у першых стагоддзях? Як фармаваліся асноўныя ідэі і паняцці, якія пачалі з цягам часу ўтвараць дактрынальны корпус хрысціянства?
Як мастакі жартавалі з Янкі Купалы і Якуба Коласа? У кнізе ўпершыню апавядаецца пра ўсе вядомыя на сёньня сяброўскія шаржы на двух класікаў. Зробленыя пры жыцці паэтаў, яны сталі каштоўным дакументам мінулай эпохі.