Сума немагчымасцяў
Purchase
Апісаньне

"Паэзія – асаблівая веда", – зазначаецца ў адным са зномаў.
Што тычыцца саміх зномаў, то гэта веда, у якой паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся набывае адмысловы кшталт.
На вокладцы "Шосты яйкаквадрат" з серыі "Манвантара" Алеся Разанава і Віктара Маркаўца.
У кнізе шмат простых, дасціпных, але не заўсёды відавочных ісцінаў, якія маюць асаблівасць праясняцца сітуацыйна, на адлегласці ад самой кнігі. З адлегласці, дыстанцыйна, варта глядзець і на самога паэта.
Паводле "Ганна Кісліцына. Класіка беларускага авангарду" (рэцэнзія на кнігу на arche.by).
***
Аблокі плывуць над зямлёй, не належачы ёй і не залежачы ад яе, але з іх раптам ліецца на зямлю дождж альбо абрушваюцца маланкі.
Высотны жыхар – арол – велічна лунае ў нябёсах, ня ведаючы сабе раўні, але раптам зрываецца ўніз, па здабычу, бо бачыць усё, што там адбываецца.
Так і з паэзіяй, так і з мастацтвам, так і філасофіяй: яны павінны лётаць высока і займацца "высокімі" рэчамі, але ў той жа час павінны лучыцца з зямлёю "дажджом", "маланкай" і нават "арлінай драпежнасцю".
Алесь Разанаў