Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Уздым Літвы
13.30 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 385 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяПеракладыНавуковая літаратураМедысонтРоўэл Стэфан Крыстафер

Апісаньне

Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345 / Пераклад з англійскай мовы Алеся Мікуса. — Мінск: Медысонт, 2015. — 423 с.

ISBN 978-985-7085-89-7

Пераклад зроблены паводле выдання: Lithuania Ascending: A Pagan Empire within East-Central Europe, 1295—1345 — Cambridge: University Press, 1995 — XXI, [16], 375 p.

У даследаванні паказваецца, як Вялікае Княства Літоўскае ўпершыню набыло вагу на міжнароднай арэне. Разглядаецца шлях Літвы да велічы пад уладай Гедыміна, а таксама закранаюцца дасягненні яго папярэдніка і брата Віценя (1295—1315) і яго выбранага наступніка Яўнута (1342—1345). Найбольшая ўвага надаецца таму, як Вялікае Княства выкарыстоўвала вайсковыя і палітычныя слабасці суседзяў, маніпулявала канфесійнымі межамі каталіцтва ў Прыбалтыцы і праваслаўя на Русі, а таксама яго дыпламатыя ў адносінах з замежнымі ўладарамі, якія былі гатовыя як выступіць разам з паганамі-літоўцамі (і жаніцца з паганскімі князёўнамі), так і падтрымліваць крыжовыя паходы супраць іх.


ЗМЕСТ Паглядзець

ПРАДМОВА Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Цемушаў Віктар
Кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор працаў вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст.
Саўка Зьміцер
Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання Беларускай Цывілізацыі ў Амерыцы.
Тумаш Вітаўт
Кніга складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта Тумаша (1910–1998). Артыкулы прысвечаныя пытанням этнагенэзу і культурнага развіцця беларусаў, жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны ды кніжнай культуры Беларусі. Сваімі скарыназнаўчымі працамі Вітаўт Тумаш шмат у чым апярэджваў метрапольных даследчыкаў.