Сутарэнні Ромула
6.31 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 505 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Раманы. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 520 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Выпуск 26)Наклад кнігі цалкам прададзены.
ISBN 978-985-7007-66-0
Два раманы Людмілы Рублеўскай: “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л. Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю.
За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэаткаю прэміі імя Францішка Багушэвіча.
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Людміла Рублеўская нарадзілася ў Мінску ў 1965 годзе. Працавала ў газеце “Наша слова”, часопісе “Першацвет”, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. Цяпер працуе літаратурным аглядальнікам газеты “СБ. Беларусь сегодня”. Кіруе суполкай маладых творцаў “Літаратурнае прадмесце”. Аўтарка шматлікіх кніг прозы і паэзіі, сярод якіх “Старасвецкія міфы горада Б” (2002), “Сэрца мармуровага анёла” (2003), “Пярсцёнак апошняга імператара” (2006), “Карона на дне віра” (2008), “Шыпшына для пані” (2008) і інш. Творы перакладаліся на дзесяткі моў свету. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Лаўрэатка прэміі “Залаты апостраф” за раман “Золата забытых магіл” (2006), лаўрэатка прэміі Францішка Багушэвіча за раман “Сутарэнні Ромула” (2011).
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
зьніжка
Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтых пор украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў.
«Гляну я ў аконца...» – другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку ХХ стагоддзя.
Марэк Гласка (1934–1969) — бунтар, легенда, аўтар, забаронены ў Польшчы на дзесяцігоддзі, — упершыню выходзіць у беларускіх перакладах. Зборнік знаёміць з выбранымі апавяданнямі Гласкі, дэбютнымі і крыху пазнейшымі: жорсткімі, кранальнымі, поўнымі трывогі і пяшчотнымі адначасова. Яны сталі голасам пакалення 1950-х — моладзі, расчараванай пасляваенным светам і душнай рэчаіснасцю Польскай Народнай Рэспублікі. Героі Гласкі кахаюць, працуюць, змагаюцца за сэнс у бязлітасных абставінах, губляюць надзею, п’юць і мрояць. І не чакаюць шкадавання. Гэта літаратура, напісаная з агнём і на нервах, перакладзеная на дзясяткі моў свету і экранізаваная вялікімі рэжысёрамі. Проза Марка Гласкі дагэтуль чытаецца як выклік.














