З'яўленне Інфанты
3.80 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 170 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Вершы. — Мінск: Кнігазбор, 2015.— 112 с. — (Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”; выпуск 16).ISBN: 978-985-7119-63-9
Новы зборнік Людмілы Рублеўскай — гэта гістарычныя вершы-міфы пра Беларусь старасвецкую і рыцарскую, умоўныя вершы-“дакументы” пра Беларусь інсургенцкую, расстраляную… I рэаліі Беларусі сённяшняй, фантасмагарычныя і трагедыйныя, калі часам ратуе толькі іронія. У канфіскаваным маёнтку ажывае зброя былых гаспадароў, у свядомасці часу змешваюцца бронзавыя сны і віно дзьмухаўцоў, у краіне хома балоцікусаў забытыя могілкі — у попеле спаленых кніг… Вершы філасофскія, інтэлектуальныя, з горкай усмешкай і незнішчальным нацыянальным рамантызмам…
А каб канчаткова завяршыць шлях ад пафасу, зборнік завяршае абсурдны і вяселы “Бестыярый майго савецкага дзяцінства”, дзе сустракаюцца кілька і Чабурашка, кракадзіл і таямнічы персанаж “Ікуку”.
ПРА КНІГУ
Марына Весялуха. Рамантыка ў бэстыярыі (Радыё Свабода)
ЗМЕСТ Паглядзець
Фрагмент з кнігі Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Кніга Анатоля Вярцінскага "Тым часам...", якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях.
Фрыдрых фон Логау (1604-1655), чыя афарыстычная паэзія была створаная збольшага падчас Трыццацігадовай вайны ў Еўропе, за сваю віртуозную паэтычную дасціпнасць без перабольшвання можа быць названы «нямецкім Умарам Хаямам».
Ўільям Блэйк (1757–1827) – англійскі паэт, мастак, мысляр і візіянер. Практычна невядомы як паэт пры жыцці, сёння лічыцца за ключавую фігуру ў гісторыі паэзіі і выяўленчага мастацтва эпохі рамантызму.














