1813
5.80 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 180 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Навэла, апавяданні. — Мінск : А.М. Янушкевіч, 2017. — 120 с.: іл. — (Літаратурная серыя “Шляхецкая чытанка”).ISBN 978-985-7165-12-4
У кнізе Уладзіміра Садоўскага змешчана навэла ў жанры зомбі-хорар “1813” і пяць апавяданняў.
Дзеянне навэлы адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага краю.
ЗМЕСТ
НАВЭЛА
1813
АПАВЯДАННІ
Забі гэта!
Звычай
Як у старыя добрыя часіны
У мяне няма пачуццяў, але я павінен кахаць
Начны пастаялец
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Пра аўтара.
Уладзімір Садоўскі — пісьменнік, краязнаўца, блогер.
Любімыя жанры: постапакаліпсіс і альтэрнатыўная гісторыя.
Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Дзеяслоў”, у газеце “Літаратура і мастацтва”. Аўтар краязнаўчых матэрыялаў для “Рэгіянальнай газеты”, рэгулярна публікуе артыкулы на інтэрнэт-парталах kraj.by і tut.by.
Вядзе блог yozas-gubka.livejournal.com.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Раман “Розум” — адзін з найбольш вядомых твораў выдатнага славацкага пісьменніка і сцэнарыста Рудольфа Слобады (1938–1995), у якім аўтар вуснамі свайго героя, няўдалага літаратара-інтэлектуала, аналізуе стасункі розуму і маральнасці ды разважае над вечнымі і няпростымі праблемамі дачыненняў творцы й грамадства, жонкі ды мужа, мужчыны й жанчыны.
У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.
Кніга “Пад крыжам” улучае аповесць пра вялікага беларускага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца “Зямля Фердынанда”, навелы пра выдатных сучасных пейзажыстаў Марыю ды Міколу Ісаёнкаў, Антона Вырву і развітальнае апавяданне са зніклай у чарнобыльскай бядзе вёскай Лімень на Магілёўшчыне, якая па-ранейшаму жыве ў памяці і сэрцы пісьменніка.














