Непрадказальнае
5.80 BYN
Памер: 125x190 мм
Вага: 160 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ISBN 978-985-7207-76-3.
Юрась Шамецька нарадзіўся ў Мінску, а з 1997 года жыве і працуе ў Канадзе. Аматары паэзіі ведаюць яго вершы па зборніках “Шлях да вяртання” і “Атава”, па публікацыях у часопісах “Дзеяслоў”, “Маладосць”, альманаху “Беларус”, газеце “Літаратура і мастацтва”.
Жыццё як падарожжа — тэма кнігі паэзіі Юрася Шамецькі “Непрадказальнае”. Лірычныя вершы аўтара дазваляюць лепей адчуць глыбіню і непрадказальнасць вечнага, пераканацца ў чыстых і вабных імкненнях любові, паверыць у выратавальнасць і шматграннасць хараства.
Юрась Шамецька. Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
Юрась Шамецька: “Каб мне хто сказаў, што праз 20 гадоў людзі ў Мінску збяруцца слухаць мае беларускія вершы... мо-о-оцна б здзівіўся” (Рэпартаж з прэзэнтацыі кнігі "Непрадказальнае", BUDZMA.BY)
ЗМЕСТ Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Абу Убада аль-Ўалід аль-Бу́хтуры (821–897), родам з Сірыі, – адзін з самых значных прадстаўнікоў сярэдневечнай арабскай літаратуры, у творчасці якога своеасаблівым чынам спалучыліся традыцыі даўнейшай бедуінскай і пазнейшай ісламскай паэзіі.
Ўільям Блэйк (1757–1827) – англійскі паэт, мастак, мысляр і візіянер. Практычна невядомы як паэт пры жыцці, сёння лічыцца за ключавую фігуру ў гісторыі паэзіі і выяўленчага мастацтва эпохі рамантызму.
Класічны твор іспанскага гераічнага эпасу пад назвай «Спеў пра Майго Сіда» быў складзены невядомым аўтарам у XII стагоддзі, але дайшоў да нас у пашкоджаным спісе з 1307 г. Галоўны яго герой – рэальная гістарычная асоба, Радрыга (Руй) Дыяс, адважны ваяр і мудры правадыр, які атрымаў ад сваіх праціўнікаў, мусульман-маўраў, мянушку Мой Сід («гаспадар»).