Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
1.96 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 205 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

Наклад кнігі цалкам прададзены.
ISBN 978-985-6976-52-3
Рыцарскае саслоўе ВКЛ і Польшчы мела багатую музычную культуру, якая развівалася ў шчыльных кантактах з актуальнымі тэндэнцыямі ў еўрапейскай музыцы і ў сувязі з музычнай культурай іншых пластоў грамадства ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Як адзначае аўтар ў прадмове да кнігі, “падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. [...] Пра каштоўнасць вайсковых музыкаў сведчыць тое, што пры абмене ваеннапалоннымі музыкаў залічвалі да афіцэраў”.
У кнізе аўтарам разглядаюцца розныя праявы музычнага жыцця рыцараў: сігнальная музыка, баявая духоўная музыка, паходныя капэлы, парадныя вайсковыя аркестры, а таксама рыцарскі эпас, духоўная і свецкая рыцарская паэзія.
Асобны раздзел прысвечаны музыцы, якая гучала ў рыцарскім асяроддзі ў мірны міжваенны час. Так, аўтар апісвае, якія музычныя інструменты выкарыстоўваліся падчас паляванняў, у побытавым сольным выканальніцтве, пры жалобных цырымоніях, распавядае пра рыцарска-шляхецкія танцы, каралеўскія і магнацкія прыдворныя капэлы, капэлы музычных бурсаў езуітаў.
Ваенныя дзеянні і побыт рыцараў знаходзілі адлюстраванне ў беларускім сялянскім фальклоры. У кнізе разглядаюцца сялянскія фальклорныя жанры, прысвечаныя рыцарскай тэматыцы, такія як гістарычныя песні, народныя і гістарычныя балады, казацкія песні, лірніцкія спевы.
(Паводле інфармацыі МЗС Бацькаўшчына)
Зміцер Сасноўскі — беларускі музыка, лідэр гурта сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса", майстар і калекцыянер старадаўніх інструментаў, прадзюсар (акрамя "Ольсы" займаецца маладымі гуртамі свайго ўлюбёнага кірунку), рэжысёр, навуковец.
Анкета Свабоды Змітра Сасноўскага
Нежанаты аматар рарытэтных машын, гутарка з аўтарам на NN.BY
ЗМЕСТ
Прадмова
Сігнальная музыка
Вартавая сігнальная музыка
Сігнальная музыка вайсковага побыту
Баявая сігнальная музыка
Паходныя капэлы
Баявая духоўная музыка
Псалмы, харалы, малітвы
Гімн “Багародзіца”
Парадныя вайсковыя аркестры
Рыцарская паэзія
Духоўная рыцарская паэзія
Свецкая рыцарская паэзія
Рыцарскі эпас
Мірны рыцарскі побыт
Паляванне
Скамарохі
Каралеўскія прыдворныя капэлы
Магнацкія прыдворныя капэлы
Пабытовае сольнае выканальніцтва
“Песнь мілосна”
Капэлы музычных бурсаў езуітаў
Танцы.
Жалобныя цырымоніі
Падсумаванне
Народныя спевы пра рыцараў
Гістарычныя песні
Народныя балады
Гістарычныя балады
Казацкія песні
Лірніцкія спевы
Літаратура
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Гэта аповесць аб малым мястэчку і яго пушчанскіх ваколіцах. А таксама аб людзях, тых, каму выпала тут жыць, служыць і працаваць. Людзях са старых фотаздымкаў, апранутых у новую афіцэрскую форму, гарнітуры і плашчы — нямодную ўжо адзежу. Аб свеце, які адышоў беззваротна.
зьніжка
Першы том збору твораў вядомага беларускага гісторыка ўключае ў сябе крыніцазнаўчыя і археаграфічныя даследаванні, артыкулы, рэцэнзіі і прадмовы да розных публікацый на адпаведную тэматыку, а таксама два пасмяротныя выданні, якія планаваліся як трэцяя і чацвёртая кнігі гэтай тэматычнай серыі: “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі дасавецкага перыяду: частка другая” і “Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі Беларусі”.
Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №32. Тэма нумару — травэлёгі (падарожныя нататкі).