Кніжка Ферды Мураша
7.50 BYN
Памер: 190x255 мм
Вага: 780 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Пераклад з чэшскай Сяргея Сматрычэнкі; мастак Ондржэй Сэкара. — Прага: Альбатрос, 2004. — 184 с.: іл. Цвёрдая вокладка.Паводле Ondřej Sekora. Knižka Ferdy Mravenece
ISBN 80-00-01344-4
Ферда Мураш — бадай, адзін з самых улюбёных сярод чэшскіх дзяцей казачных персанажаў, вядомы таксама ў шмат якіх іншых краінах. Ондржэй Сэкара прыдумаў постаць кемлівага і майстравітага мурашкі Фердынанда яшчэ на пачатку 30-х гадоў ХХ ст., і неўзабаве гэты герой зрабіўся настолькі папулярным сярод дзятвы, што казачныя аповесці пра яго пачалі выходзіць з-пад пяра Сэкары адна за адной. Беларускае выданне дзіцячых твораў Ондржэя Сэкары аб’ядноўвае тры з іх — “Ферда Мураш”, “Ферда на чужыне” і “Ферда ў мурашніку”, у якіх не толькі апісваюцца захапляльныя прыгоды мурашкі, але ў займальнай форме паведамляецца шмат цікавага і карыснага пра жыццё мурашоў, жучкоў, матылькоў, шыцікаў, стракоз і іншых прадстаўнікоў жамярынага свету.Пакаленне, якое ўжо гадуе або неўзабаве будзе гадаваць сваіх маленькіх дзетак, магчыма, з прыемнасцю ўзгадае кніжку са свайго дзяцінства, якая называлася “Прыгоды мураша Ферды”. Цяперашняе выданне выгадна адрозніваецца ад колішняга адразу некалькімі параметрамі. Па-першае, гэтым разам пераклад зроблены з арыгіналу (перакладчык Сяргей Сматрычэнка), а не праз пасярэдніцтва расейскай мовы. Па-другое, кніга багата аздоблена маляўнічымі ілюстрацыямі аўтара, што вельмі важна, бо ў свядомасьці чэхаў тэкст і малюнкі Ондржэя Сэкары неадлучныя адно ад аднаго. Дарэчы, сярод каляровых малюнкаў наўмысна пакінутыя і чорна-белыя, якія дзеці з радасцю возьмуцца размаляваць. Нарэшце, асаблівай увагі заслугоўвае якасць паліграфіі.
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Вітольд Шаблоўскі аўтаспынам абʼязджае Косава, падвозіць мясцовых на Кубе на старэнькім пежо, знаёміцца з бяздомнай полькай на лонданскім вакзале, праходзіць украінскую мяжу разам з перакупамі на кантрабандным аўтамабілі, размаўляе з албанскімі будаўнікамі ды грэчаскімі бізнесоўцамі... Усё дзеля таго, каб пачуць рэальныя гісторыі людзей, якія жывуць у перыяд трансфармацый. Для кожнага героя наступіў новы час, але ці змяніліся старыя звычкі?
«Яблычак» – першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менску пачатку ХХ стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй на хуткі заробак сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры. Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказу.
Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах.


Ферда Мураш
Ферда на чужыне
Ферда ў мурашніку










