Самы лепшы падарунак
2.90 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 110 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ІSВN 978-985-7083-31-2.
Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага узросту
У душы кожнага ёсць патаемны куток, дзе хаваюцца ўспаміны пра дзяцінства. Няхай кажуць, што гэта “самы шчаслівы час”, але і ў ім было шмат турбот і непрыемнасцяў. Проста з узростам яны забываюцца, а на памяць усплывае самае лепшае. Гэтая кніга — магчымасць зазірнуць у свет дзяўчынкі Танечкі, якая любіць сваіх бацькоў, ходзіць у дзіцячы садок, сябруе з Валем і Кацяй, а яшчэ — выдумляе незвычайныя гісторыі, якія дапамагаюць ёй убачыць самае важнае ў такім вялікім і няпростым жыцці, дзе дарослыя зусім нічога не разумеюць пра дзяцей, рыцараў не бывае, а ўзняцца ў паветра можна толькі на самалёце! Але Танечка ведае: калі моцна верыць, то мара абавязкова здзейсніцца (трэба толькі моцна-моцна верыць!).
I яшчэ адна парада ад галоўнай гераіні: гэтую кнігу лепш за ўсё чытаць разам з бацькамі!
ЗМЕСТ Паглядзець
Фрагмент з кнігі Паглядзець
Пра аўтарку Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У іранічнай і лірычнай аповесці Андрэя Горвата персанажы стамляюцца быць кардоннымі фігуркамі, стараюцца не патануць у шматслойнасц Існавання і вучацца казаць: «Je vis. Я жыву».
Другая кніга рамана “Беларускі палкоўнік” – гэта працяг гісторыі магілёўскага шляхціца Канстанціна Паклонскага. Дзеяньне адбываецца ў час “крывавага патопу” 17 стагодзьдзя. На старонках кнігі ажываюць вядомыя гістарычныя постаці, а падзеі разгортваюцца ў Магілёве, Крычаве, Горадні і Новым Быхаве. Каханьне і здрады, вера ў Бога і інтрыгі, вайна і прага міру, расчараванасьць і надзея – усё гэта вымагае няпростых рашэньняў, якія давядзецца прымаць галоўнаму герою…
Урэшце дачакаліся. Пасля доўгага зацішша перад чытачамі неверагодна таямнічая “Поўня”Міхала Андрасюка. Літаратура бязмежная ў сваей лёсавай вызначальнасці часу і прасторы. Сваімі вобразамі і словамі выспявала стагоддзямі ў магічным свеце Белавежскай пушчы і ўзляцела звыш межаў жыцця і смерці. Чытаўшы гэтую кнігу мы можам на хвіліну адчуваць сябе ў некалькіх вымярэннях, але без патрэбы ставіць лішнія пытанні свету бачанага і небачанага.