Розум
15.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 380 г
Purchase
Апісаньне
Раман / Пераклад са славацкай мовы Святланы Богуш. — Мінск: Зміцер Колас, 2012. — 270 с. — (Littera scripta). Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-6992-19-6
Пераклад зроблены паводле Rudolf Sloboda. Rozum. (Bratislava: Slovart, 1982).
Раман “Розум” — адзін з найбольш вядомых твораў выдатнага славацкага пісьменніка і сцэнарыста Рудольфа Слобады (1938–1995), у якім аўтар вуснамі свайго героя, няўдалага літаратара-інтэлектуала, аналізуе стасункі розуму і маральнасці ды разважае над вечнымі і няпростымі праблемамі дачыненняў творцы й грамадства, жонкі ды мужа, мужчыны й жанчыны.
Гэты раман быў перакладзены на балгарскую, польскую, чэшскую, расейскую, славенскую і сербскую мовы. Цяпер маем і па-беларуску.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча?
Аднаму з герояў рамана Пятру Махавікову падарылі на Новы год нататнік-штодзённік, ён даў сабе слова штодня рабіць занатоўкі, бо год 2000 незвычайны. Слова Пятро стрымаў, у выніку нарадзіўся адмысловы дзённікавы раман з 12 раздзелаў, які стаўся стрыжнем кнігі, вакол яго, нібы вінаградная лаза, абвіваюцца астатнія 16 раздзелаў твора.
Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні ў чалавецтва наагул.














