Крывавыя землі
12.00 BYN
Памер: 145x220 мм
Вага: 970 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / Пераклад з англійскай мовы Сяргея Петрыкевіча; навуковы рэдактар Генадзь Сагановіч і Уладзімір Калаткоў. — Мінск: Медысонт, 2013. – 640 с.ISBN 978-985-6982-62-3
Пераклад паводле выдання Timothy Snyder. Bloodlands. Europe between Hitler and Stalin. New York: Basic Books, 2010.
Кніга раскрывае вялікую панараму злачынстваў, учыненых нацысцкім і савецкім рэжымамі на “крывавых землях” — у Беларусі, Польшчы, Прыбалтыцы і Украіне, дзе з 1933 да 1945 г. было загублена 14 млн. чалавек. На падставе шырокага корпусу дакументальных сведчанняў і спецыяльнай літаратуры аўтар даследуе матывы і метады дзеянняў абодвух дыктатараў, вызначае колькасць іх ахвяраў і ставіць нямала складаных пытанняў. Кніга прымушае па-новаму паглядзець на два трагічныя дзесяцігоддзі гісторыі Еўропы.
Рэцэнзія на кнігу на сайце часопіса ARCHE Пачатак
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
ЗМЕСТПрадмова. Еўропа
Уводзіны. Гітлер і Сталін
Раздзел 1. Голад у СССР
Раздзел 2. Класавы тэрор
Раздзел 3. Нацыянальны тэрор
Раздзел 4. Еўропа Молатава — Рыбентропа
Раздзел 5. Эканоміка Апакаліпсісу
Раздзел 6. Канчатковае вырашэнне яўрэйскага пытання
Раздзел 7. Халакост і адплата
Раздзел 8. Нацысцкія фабрыкі смерці
Раздзел 9. Супраціўленне і спапяленне
Раздзел 10. Этнічныя чысткі
Раздзел 11. Сталінскі антысемітызм
Высновы: Чалавечнасць
Лічбы і тэрміны
Рэзюмэ
Падзякі
Бібліяграфія
Карты
Індэкс
Тымаці Снайдэр (нар. у 1969 г.) — амерыканскі гісторык, прафесар Ельскага ўніверсітэта, спецыяліст па мадэрнай гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Займаецца праблемамі нацыяналізму, таталітарызму, халакосту і інш. Аўтар 6 кніг, кожная з якіх ажзначана ўзнагародамі. У Беларусі ў 2010 г. выйшла яго даследаванне "Рэканструкцыя нацый: Польшча, Укоаіна, Літва і Беларусь, 1569—1999".
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Героі кнігі — дзяржаўныя дзеячы, генералы і адміралы, якія нарадзіліся на беларускай зямлі, стваральнікі ўзброеных сіл, сістэмы ваеннай адукацыі, спецслужбаў, авіяцыі і флоту Ізраіля, героі войнаў за незалежнасць, людзі незвычайнага лёсу. Дзякуючы цікавым фактам, сведчанням сучаснікаў і дакументальным матэрыялам чытачы пазнаёмяцца з выдатнымі асобамі, якія праславілі Беларусь, унёсшы неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё Ізраіля.
Паказальнік адлюстроўвае навуковыя і навукова-папулярныя публікацыі па гісторыі, этналогіі, па гісторыі рэлігіі, філасофіі, культуры і адукацыі, мастацтва, літаратуры і мовазнаўства, надрукаваныя ў межах Рэспублікі Беларусь з 1995 да 1999 г. Храналагічна яны ахопліваюць усю гісторыю — ад старажытнасці да канца ХХ ст.
Ва ўспамінах вядомага беларускага гісторыка, якому выпала жыць за межамі Беларусі, адлюстравана ўся яе найноўшая гісторыя. Аўтар узнаўляе і ацэньвае перажытае, разважае пра шляхі беларускага самаўсведамлення. Успаміны дапаўняюцца дакументамі і спісам беларусазнаўчых прац гісторыка.














