Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Снежны чалавек у Мінску

Снежны чалавек у Мінску
19.00 BYN
Памер: 210x295 мм
Вага: 430 г

Purchase

Няма на складзе
ПрозаЛітаратура для дзяцейПеракладыКнігазбор (выдавецтва)Кнігі дзеткамСэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Падсэрыя "Каляровы Ровар"Суса ЭваКнігазбор для дзяцей і падлеткаў

Апісаньне

Мастак Кацярына Дубовік; пераклад са шведскай Дзмітрыя Плакса. — Мінск : Кнігазбор, 2016. — 36 с. : іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 13).

ISBN 978-985-7144-71-6.

Беларускія дзеткі ўжо знаёмыя са Снежным чалавекам, а гэтым разам ён завітаў да іх у Мінск! У кнізе вядомай шведскай пісьменніцы Эвы Суса казачны свет перасякаецца з паўсядзённасцю, і нават ля плошчы Перамогі, у цэнтры беларускай сталіцы, можна сустрэць сапраўднага Снежнага чалавека!



ФРАГМЕНТ З КНІГІ

…На рацэ Свіслач стаіць стольны горад Мінск з прыгожымі храмамі, паркамі ды ўніверсітэтамі. Жывуць там мільёны два чалавек, якія ездзяць на аўтобусах, у метро ці шпацыруюць па ходніках. Калі падысці да некага з іх — хто не вельмі спяшаецца — і ветліва папрасіць расказаць пра якую важную падзею, што здарылася калі-небудзь у горадзе, то, магчыма, у адказ можна будзе пачуць гісторыю пра Снежнага чалавека на плошчы Перамогі.

Да той самай ночы, калі сапраўдны жывы Снежны чалавек прайшоў па праспекце Незалежнасці, мінчукі лічылі яго казкай. Дый сам Снежны чалавек недаверліва пачухаў бы патыліцу, калі б хто яму сказаў, што ён некалі пакіне свой улюбёны лес і апынецца у месцы, пра якое ніколі не чуў, — у горадзе Мінску…


Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Шэін Аляксей
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.
Шталенкова Ксенія
П’еса «Пабудзіць прынцэсу» — гэта прыгодніцкая казка, у якой чытача сустрэнуць новыя героі. Прынцэса-вынаходніца Ліяна, што заснула на сто гадоў. Каралеўскі сакратар Аляксандр, чыё пакліканне — праявіць розум, смеласць і добрае сэрца. Загадкавая фея Рамона і слаўны рыцар Базіле. А таксама Гектар — вастракрылы кіпцюрасты серпахвосты залатагрывы агнядышны люты цмок.
Ліндгрэн Астрыд
Гэтая аповесць Астрыд Ліндгрэн пра сталенне, стасункі з бацькамі ў час, калі дзіцё пачынае шукаць самастойны шлях у жыцці, пра варажнечу і прымірэнне, любоў і каханне, вернасць, адвагу, пра тое, як лёгка ўсё разбурыць праз дробязі, і пра каштоўнасць жыцця. Але адначасова і пра вясёлыя прыгоды, бо галоўныя героі ўсё яшчэ дзеці. Яны прыручаюць дзікіх коней, уцякаюць ад лютых вятрунняў і жывуць у пячоры пасярод дзікага лесу.