Невядомая нам краіна
11.50 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 355 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Беларусь у яе этнаграфічных межах = Trusaŭ Alieh. The Country We Don’t Know. Belarus in its Ethnic Borders. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 288 с.
Наклад кнігі цалкам прададзены.
ISBN 978-985-7057-78-8
На беларускай і англійскай мовах
Выданне 2-е, выпраўленае і дапоўненае.
У асноўным этнічная тэрыторыя беларусаў склалася ў другой палове ХІХ ст., калі ўсе беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі. У гэты час расійскія навукоўцы прызналі існаванне самабытнага славянскага народа пад новай назвай “беларусы”. Гэты тэрмін стаў новым палітонімам, які замяніў старую назву “літвіны”. Падчас перапісу 1897 г. беларусы заявілі пра сябе на ўвесь голас. Адпаведна, сталі з’яўляцца мапы, дзе як беларускія былі пазначаны Вільня і Трокі, Дзвінск і Смаленск разам з Бранскам, Старадубам і Беластокам. Незадоўга да перапісу беларускую этнічную тэрыторыю акрэслілі ў трэцім томе «Живописной России», які быў выдадзены ў 1882 г. Такім чынам, 25 сакавіка 1918 г. БНР была абвешчана ў сваіх этнаграфічных межах. (З прадмовы)
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Гэтая кніга не зусім звычайная. Гэта пачатак вялікай дарогі па выбудоўванні еўрапейскага культурнага шляху Францішка Скарыны. Разам з навукоўцамі-скарыназнаўцамі аўтар наведвае гарады, дзе Скарына пакінуў свой культурны след, і запрашае шаноўных чытачоў далучыцца да вандроўкі.
"Выбранае" Льва Акіншэвіча — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка.
Героі кнігі — дзяржаўныя дзеячы, генералы і адміралы, якія нарадзіліся на беларускай зямлі, стваральнікі ўзброеных сіл, сістэмы ваеннай адукацыі, спецслужбаў, авіяцыі і флоту Ізраіля, героі войнаў за незалежнасць, людзі незвычайнага лёсу. Дзякуючы цікавым фактам, сведчанням сучаснікаў і дакументальным матэрыялам чытачы пазнаёмяцца з выдатнымі асобамі, якія праславілі Беларусь, унёсшы неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё Ізраіля.

Прадмова