Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Збор твораў у 3-х тамах. Том 1: Працы па археаграфіі і крыніцазнаўству

Збор твораў у 3-х тамах. Том 1: Працы па археаграфіі і крыніцазнаўству
30.00 BYN 39.50 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 1120 г

Purchase


ГісторыяНавуковая літаратураАрхеалёгіяІнбелкульт (Смаленск)Улашчык МікалайВялікае Княства Літоўскае

Апісаньне

Збор твораў у 3-х тамах. Том 1: Працы па археаграфіі і крыніцазнаўству / Пад рэдакцыяй Дзмітрыя Віцько, Дзяніса Столяра, Максіма Гальпяровіча; прадмова Аляксея Каўкі; пад агульнай рэдакцыя Дзмітрыя Віцько. – Смаленск: Інбелкульт, 2017. – 1360 с. Цвёрдая вокладка.

Першы том збору твораў вядомага беларускага гісторыка ўключае ў сябе крыніцазнаўчыя і археаграфічныя даследаванні, г. зн. манаграфіі “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду” і “Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання”, артыкулы, рэцэнзіі і прадмовы да розных публікацый на адпаведную тэматыку, а таксама два пасмяротныя выданні, якія планаваліся як трэцяя і чацвёртая кнігі гэтай тэматычнай серыі: “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі дасавецкага перыяду: частка другая” і “Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі Беларусі”.

ІSBN 978-5-00076-034-5


ЗМЕСТ кнігі ў PDF


Уступ Паглядзець

Пра аўтара

Мікалай Улашчык (1 лютага 1906, в. Віцкаўшчына, Койданаўская воласьць, Менскі павет (цяпер Дзяржынскі раён, Менская вобласьць) — 14 лістапада 1986, Масква), беларускі гісторык, археограф, этнограф, краязнавец, літаратар. Доктар гістарычных навук (1964). Аўтар навуковых працаў аб гісторыі ВКЛ, аб праблемах летапісаньня, крыніцазнаўства ды археаграфіі.

Нарадзіўся ў вёсцы Віцкаўшчына, недалёка ад Менску, у сям’і заможнага селяніна.
Навучаўся на сацыяльна-гістарычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Браў актыўны ўдзел у нацыянальным жыцьці Менску, з 1924 году пачаў публікавацца. У 1929 годзе скончыў унівэрсытэт.
 
У 1930 годзе на вайсковых зборах Мікалая арыштавалі ў сувязі з справаю гэтак званага Саюзу вызваленьня Беларусі, але фактычна за ягоную працу ў галіне беларускага краязнаўства. Пасьля суда быў сасланы ў Вяцкую вобласьць.
 
Потым быў яшчэ двойчы рэпрэсаваны, канчаткова быў вызвалены зь лягераў 25 сакавіка 1955 году.
 
Пасьля лягераў Улашчык ня меў магчымасьці вярнуцца ў Беларусь, таму пасьля доўгіх пераездаў асеў у Маскве. Працаваў у Маскоўскім унівэрсытэце, а потым з 1955 году ў Інстытуце гісторыі СССР Акадэміі навук СССР.
 
Доктар гістарычных навук, аўтар навуковых працаў па гісторыі Беларусі часоў ВКЛ, аб праблемах летапісаньня, крыніцазнаўства ды археаграфіі. У сваіх працах Улашчык актыўна супрацьстаяў шавіністычным расейскай і польскай канцэпцыям беларускае гісторыі, даводзячы самастойнасьць Беларусі як гістарычнага суб’екту.
 
Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Менску. У горадзе Старыя Дарогі ёсьць помнік М. Улашчыку, адкрыты 1 верасьня 2002 году на сядзібе Музэю выяўленчага мастацтва фонду Анатоля Белага.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Сшыткі 1—2 (58—59) + Сшытак 3 (дадатковы). Аўтары нумара: Юры Грыбоўскі (Jerzy Grzybowski), Юры Гардзееў (Jury Hardziejeŭ), Аляксандр Казакоў (Aliaksandr Kazakoŭ), Крыс Лорэнц (Chris Lorenz), Уладзімір Падалінскі (Uladzimir Padalinski), Ірына Раманава (Iryna Ramanava), Генадзь Сагановіч (Hienadź Sahanovič), Ганна Славіна (Hanna Slavina), Сцяпан Стурэйка (Sciapan Sturejka), Сяргей Токць, Уладзімір Валодзін (Uladzimir Valodzin), Сцяпан Захаркевіч (Sciapan Zacharkievič), Віталь Зайка (Vital Zajka).
зьніжка
Кіпель Вітаўт
У кнізе беларускага эміграцыйнага дасьледніка Вітаўта Кіпеля ўсебакова разглядаецца гісторыя й сеньняшні дзень беларускае дыяспары ў Злучаных Штатах Амэрыкі, паказваецца яе роля ў амэрыканскім жыцьці й неадлучанасьць ад беларускае нацыі й культуры.
Книга основана на рукописях бывшего сотрудника НКВД Иосифа Ятчени. В них он описывает свою жизнь, которая проходила на фоне ключевых событий истории. Рассказывает о службе в царских войсках и в Красной Армии, о революции 1917 года, о работе в качестве резидента спецслужб. Пишет о том, как стал чекистом, а после оказался «врагом народа», подробно повествует о методах сотрудников НКВД, пытках, которые применялись в «американке».