Мама Му чытае
25.50 BYN
Памер: 220x290 мм
Вага: 425 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мастак Свэн Нурдквіст, пераклад Надзеі Кандрусевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — 26 с. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-02-1325-9
Паводле ідэі Юі і Томаса Вісландэраў.
Пераклад паводле Juja Wieslander, Sven Nordqvist. Mama Mu laser. Stockholm: Natur & Kultur, 2011.
Ці вы калі бачылі, каб карова хадзіла ў бібліятэку, а крумкач пісаў кнігу? Вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў уся Швецыя захапляецца прыгодамі персанажаў, прыдуманых Юяй Вісландэр, ды разглядае малюнкі Свэна Нурдквіста — лаўрэата прэміі Астрыд Ліндгрэн. Далучайцеся!
Крумкач пазіраў на Маму Му.
— Гм-м-м… А што ТЫ рабіла ўначы, можна ў цябе запытацца??? Я заўважыў, як ты вярнулася дахаты на МАШЫНЕ!!!
Мама Му прыціснула да сябе сваю кнігу і заплюшчыла вочы.
— Я наведала бібліятэку. Я чытала, — вымавіла яна, соладка ўздыхнуўшы.
Крумкач абурыўся:
— Каровы не ўмеюць чытаць кнігі. Каровы ня БУДУЦЬ чытаць кнігі! Каровы будуць сядзець у кароўніку!!! Кар!
Крумкач плюхнуўся на зямлю.
— І чаму ты не можаш займацца больш звычайнымі справамі? — уздыхнуў ён. — Катацца на ровары ці караскацца па дрэвах ці яшчэ чым.
— А мне падабаецца чытаць, Крумкач, — патлумачыла Мама Му. — Калі навучышся чытаць, можна даведацца пра што заўгодна!


Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У ілюстраванай кнізе сабраныя беларускія народныя прыказкі і прымаўкі на тэмы прыроды, сям’і, працы, навучання, сяброўства ды інш. Зборнік будзе цікавы дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, бацькам, выхавальнікам ды настаўнікам.
Гэтая прыгожая кніга Стыяна Холе «Неба Ганны» поўная смутку, любові ды пяшчоты. У дзяўчынкі Ганны памерла маці, і яна разам з татам спрабуе ўявіць сабе неба, куды трапіла мама, і што яна там робіць. Старыя ўспаміны і новыя думкі змешваюцца, і ўрэшце становіцца не так самотна і сумна. Наша фантазія не мае межаў і дапамагае нам перажываць самыя складаныя моманты ў жыцці і спраўляцца з самымі вялікімі нашымі страхамі.
Для ўсіх аматараў птушак — дзяцей і дарослых — мы зрабілі размалёўкі, якія дапамогуць дазнацца болей пра птушак Беларусі, вывучыць назвы птушак на беларускай і расейскай мовах і, натуральна, адпачыць за прыемным баўленнем часу.














