Запісы БІНіМ. №33
11.00 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 630 г
Purchase
Апісаньне

Тэма нумару — эпісталярыі.
Новы нумар прысьвечаны эпісталярнай спадчыне эміграцыі — часам лісты ёсьць адзінай крыніцай у вывучэнні тых ці іншых праяваў. “Эпісталярыі, як дэталізаваны адбітак адносінаў паміж аўтарам і адрасатам, шмат даюць для разуменьня часу і спэцыфікі эміграцыйнага жыцьця, тых ці іншых учынкаў у яго кантэксьце”, — зазначаецца ў прадмове.
У нумары друкуюцца лісты Юркі Віцьбіча, перапіска 1944 г. Антона Адамовіча зь Нямеччыны і Наталлі Арсенневай, якая была тады рэдактаркай “Беларускай газэты”;
ліставаньне Янкі Запрудніка і прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка (1953—1969), дасьледніцкія тэксты Вітаўта Тумаша, успаміны Барыса Данілюка, артыкул пра паваенную дзейнасьць пасла польскага сейму Аляксандра Стагановіча, тэксты пра мастака Уладзіслава Старэвіча, сьвятара Апанаса Рэшаця, Ізыдара Плашчынскага і Янку Ліманоўскага.
Атрымаў працяг праекту віртуальнага музэю БІНіМу, запачаткаваны ў мінулым нумары. Гэтым разам публікуецца артыкул пра беларускія маркі і плыткі на эміграцыі, падборка здымкаў гэтых марак, а таксама значкаў і медалёў, вырабленых беларускімі эмігрантамі ў розныя часы.
Запачаткаваная таксама новая рубрыка — “Дзеці эміграцыі”, у нумары зьмяшчаецца гутарка Алесі Сёмухі з дачкой Вітаўта і Зоры Кіпеляў Алесяй.
ЗЬМЕСТ Паглядзець
****
“Запісы БІНІМ” заснаваныя ў 1952 г. у ЗША. Першыя шэсць тамоў выйшлі ў 1952—1954 гг. у Нью-Ёрку, наступныя пяць — у Мюнхэне (1962—1960). З 12 па 24-ты выдаваліся ў Нью-Ёрку (1974—1999), ад 2002 г. “Запісы БІНІМ” — супольны менска-ньюёрскі праект.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Аўтары нумара: Miroslav Hroch, Аляксандр Доўнар, Раіса Зянюк, Robert Kołodziej, Сяргей Новікаў, Аляксандр Пагарэлы, Ryszard Radzik, Ірына Раманава, Генадзь Сагановіч, Віктар Якубаў.
Аўтары нумару: Andrzej Gil, Sante Graciotti, Hieronim Grala, Jury Hryboŭski, Юрій Мицик, Сяргей Новікаў, Аляксандр Пагарэлы, Генадзь Сагановіч, Łukasz Staśkiewicz, Marek Figura.
Манаграфія прысвечаная гісторыі вальдэнсаў, адзінага “ерэтычнага” руху эпохі Сярэднявечча, які захаваўся да нашага часу. Распавядаецца пра ўзнікненне руху і яго пашырэнне ў розных рэгіёнах Еўропы – ад Іспаніі да Польшчы. Раскрываюцца асаблівасці функцыянавання вальдэнскіх абшчын у розных грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных абставінах. Падрабязна разглядаюцца агульныя і рэгіянальныя рысы веравучэння вальдэнсаў.