На шляхах волі
5.90 BYN
Памер: 140x240 мм
Вага: 525 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ISBN: 978-985-02-1602-1
“На шляхах волі” [1926—1935, 1955—1956] — паэма пра падзеі Першай сусветнай вайны, удзельнікам якіх быў сам Якуб Колас. Асабіста ўбачанае і перажытае ім стала гарантам праўдзівага адлюстравання народнай трагедыі, а талент забяспечыў высокі ўзровень мастацкай дасканаласці твора.
Паэт пачаў пісаць паэму “На шляхах волі” ў 1926 годзе, працягваў працаваць над ёй у 1930-я і 1950-я гады, але твору не скончыў.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы розных гадоў. Упершыню пад адной вокладкай сабраныя лепшыя ўзоры паэзіі, перакладаў, малой прозы, а таксама фрагменты з вялікай кнігі сямейнай гісторыі "Сцебуракаў лёс", дзе аўтар паўстае не толькі як апавядальнік, але і як інтэрпрэтатар і даследчык. Прадстаўлены ў кнізе корпус тэкстаў дазваляе чытачу адчуць тэматычную разнастайнасць і ў поўнай меры пазнаёміцца са светапогляднай канцэпцыяй аўтара.
Захірыддзін Мухамад Бабур (1483–1530) - вялікі дзяржаўны дзеяч, вайскавод, заснавальнік імперыі Бабурыдаў - быў адным з самых значных паэтаў, якія пісалі на стараўзбецкай (цюркскай-чагатайскай) мове. Яго ўнікальны « Дыван» - зборнік рукапісаў вершаваных твораў розных жанраў (газэлі, рубаі, туюгі, мэснэві, фарды).
У гэтую кнігу ўвайшлі толькі 100 вершаў. Тыя, што належаць да корпусу найлепшай беларускай паэзіі XX стагоддзя — і, безумоўна, будуць цікавыя чытачам у XXI. У зборніку няма вершаў, якія нас з-пад палкі прымушалі вучыць у школе. Але і школьнікам кніжка прыдасца: напрыклад, каб паказаць настаўнікам класнага паэта, якога яны яшчэ не ведалі.