Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Вясна. Вуснам цесна
15.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 250 г

Purchase

Няма на складзе
ПрозаПеракладыПаэзіяКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Ляўрэаты літаратурных прэміяўКудасава НастаЛітаратурная прэмія Міхася Стральцова

Апісаньне

Вясна. Вуснам цесна : вершы, пераклады, проза / Наста Кудасава. — Мінск : Кнігазбор, 2021. — 188 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка" ; выпуск 127).

ISBN 978-985-7227-98-3.

У кнігу ўвайшлі найлепшыя творы аўтаркі з папярэдніх зборнікаў і новыя тэксты. Вершы, проза і дзённікавыя запісы выяўляюць непаўторнасць лірычнага светапогляду паэтэсы, багацце яе вобразных і рытміка-інтанацыйных знаходак, поліфанічнасць эмацыйных перажыванняў, шчырасць і дасканаласць мастацкага стылю.


ВЕРШ з КНІГІ

***
не шукай,
каб не ашукацца,
не зважай на гоман надзей.
лепш глядзі, як пальцы акацый
засынаюць у барадзе
неба,
як бласлаўляе ранак
новым сонцам сваіх птушанят.
не шукай, каб не быць ашуканым.
у табе
твая
вышыня.


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Эмінэску Міхай
Міхай Эмінэску (1850 – 1889) – самы вялікі паэт у гісторыі румынскай літаратуры. На яго творчасць велізарны ўплыў мелі нацыянальная міфалогія і фальклор, а таксама філасофскія сістэмы Артура Шапенгаўэра і асобных мысляроў Усходу.
Шакель Ганна
“Цела мігдалу” – дэбютная кніга Ганны Шакель. Паэтка даследуе чалавечую душу і яе шлях праз род, карані і памяць; паэзія ў гэтым зборніку – спосаб гаварыць пра мінулае, якое не дае спакою. У вершах спалучаюцца біблейскія вобразы і фальклорныя матывы. Творы ў кнізе ствараюць цэльны наратыў, у цэнтры якога – канцэнтраваная беларуская рэфлексія над сабой і светам. Кампазіцыю кнігі трапна завяршаюць пераклады вершаў Дэвіда Герберта Лоўрэнса.
Транстромер Тумас
Зборнік знаёміць з творчасцю выдатнага шведскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2011 г. Тумаса Транстромера (1931—2015), мастацкай і чалавечай скарбонкай якому служыла сусветная літаратура. Антычныя, а збольшага біблійныя крыніцы, а таксама хрысціянская містыка і барочная паэзія ўдыхнулі жыццё ў яго тонкую і пранікнёную лірыку.