Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Выбраныя песьні
7.50 BYN
Памер: 110x150 мм
Вага: 135 г

Purchase


Выдавец Колас ЗміцерПеракладыПаэзіяСусьветная клясыкаПераклады Лявона БаршчэўскагаСэрыя "Паэты планеты"Леапардзі ДжакамаПераклады Аксаны Данільчык

Апісаньне

Выбраная лірыка / Джакама Леапардзі; пераклад з італьянскай. – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2020. – 92 с – (Паэты планеты).

ISBN 978-985-23-0089-6.

Пераклад зроблены паводле выдання:
Giacomo Leopardi. Canti (I Classici della bur).
Milano: Rizzoli, 1974.

Джакама Леапардзі (1798 – 1837) – адна з самых значных постацяў шматвяковай італьянскай паэзіі. Лірычны герой яго рамантычнай, з элементамі эстэтыкі, лірыкі – асоба, якая пастаянна знаходзіцца ў разладзе з сабою і імкнецца да ўцёкаў ад самае сябе.

ЗМЕСТ Паглядзець

ВЕРШ З КНІГІ

Жарт

Я хлопчыкам да Музаў
Патрапіў і хацеў у іх вучыцца.
Адна з іх за руку мяне ўхапіла
І цэлы дзень са мною
Дзялілася навукаю сваёю.
Паказвала майстрыца –
І бачыць я быў рады –
Мастацтва ўсе прылады,
І клопат быў найпершы
Яе, каб я старацца
Пачаў, і вынік працы
Урэшце склаўся ў вершы.
– Дзе ж надфіль? – Муза адказала:
– Ўвесь сцёрся ён, бо працаваў нямала.
Ў адказ я: – Дзе ж замена?
Дзе рэч, што так патрэбна мне, знайду я?
– Я згодна. Толькі часу ўсё бракуе.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Рансар П'ер дэ
П'ера дэ Рансара (1524-1585) яшчэ пры жыцці ў роднай яму Францыі называлі «каралём паэтаў». Ён быў сапраўдным лідарам «Плеяды» – літаратурнай групоўкі, якая бачыла сваёй мэтай паказаць датуль не раскрытыя магчымасці французскай літаратурнай мовы і, у прыватнасці, французскага паэтычнага слова. Важную ролю ў беларускім перастварэнні паэзіі Рансара адыграла наша выдатная паэтка і перакладчыца Ніна Мацяш (1943–2008). Частка твораў у гэтым зборніку публікуецца ў новых перакладах Лявона Баршчэўскага і Зміцера Коласа.
Радаўскас Генрыкас
Генрыкас Радаўскас (1910–1970) – літоўскі паэт, народжаны ў польскім Кракаве. Жыў у міжваеннай Літве, але апошнія амаль трыццаць гадоў свайго жыцця правёў у эміграцыі (Нямеччына, ЗША). Паводле меркавання вядомага сучаснага паэта і літаратуразнаўцы Томаса Вянцлавы, Радаўскас можа лічыцца найлепшым паэтам у гісторыі літоўскай літаратуры.
Норвід Цыпрыян
Кніга ўяўляе сабой найбольш поўны на гэты момант збор вершаў аднаго з найвялікшых польскіх паэтаў Цыпрыяна Каміля Норвіда (1821 – 1883) у перакладах на беларускую мову, прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння творцы.