Роня, дачка разбойніка
27.00 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 385 г
Purchase
Апісаньне
Роня, дачка разбойніка / Астрыд Ліндгрэн ; пераклад са шведскай Надзея Кім; ілюстрацыі Ілон Уіклэнд. — Мінск : Пазітыў-Цэнтр, 2020. — 196 с. — (Серыя «Добрая кніга»). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7193-59-2.
Пераклад зроблены паводле выдання:
Astrid Lindgren, «Ronja Rovardotter»,
Rabén & Sjögren; Sweden, 4th edition, 2009
Гэтая аповесць Астрыд Ліндгрэн пра сталенне, стасункі з бацькамі ў час, калі дзіцё пачынае шукаць самастойны шлях у жыцці, пра варажнечу і прымірэнне, любоў і каханне, вернасць, адвагу, пра тое, як лёгка ўсё разбурыць праз дробязі, і пра каштоўнасць жыцця. Але адначасова і пра вясёлыя прыгоды, бо галоўныя героі ўсё яшчэ дзеці. Яны прыручаюць дзікіх коней, уцякаюць ад лютых вятрунняў і жывуць у пячоры пасярод дзікага лесу.
Таму для маленькіх чытачоў гэта чароўная казка, для старэйшых — нагода задумацца пра сапраўды каштоўныя ў жыцці рэчы, а для бацькоў — выдатная магчымасць і паразмаўляць з дзецьмі на складаныя тэмы, і правесці некалькі вечароў у казачным свеце.
Прадмова перакладчыцы Паглядзець
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Гэта кніга раскажа вам пра дзяўчынку Віку, якая каляднай парой гасцюе ў хроснай і трапляе ў свет неверагодных дзівосаў і цудоўных пераўтварэнняў. Урэшце і сама яна становіцца маленькай чараўніцай.
У ілюстраванай кнізе сабраныя беларускія народныя прыказкі і прымаўкі на тэмы прыроды, сям’і, працы, навучання, сяброўства ды інш. Зборнік будзе цікавы дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, бацькам, выхавальнікам ды настаўнікам.
Запамінаем беларускі алфавіт яскрава ды цікава! У кнізе 33 малюнкі з гісторыямі да кожнай літары беларускага алфавіту. Сюжэты аб’ядноўваюць словы, якія пачынаюцца на адпаведную літару ці маюць яе ўсярэдзіне. У канцы вы знойдзеце слоўнік-падказку, каб лёгка адказаць на пытанні самых цікаўных чытачоў.