Запрашэнне
Апісаньне
Запрашэнне : зборнік вершаў / Ніна Лістота. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. —
114 с.
ISBN 978-985-7210-09-1.
“Запрашэнне” — дэбютны паэтычны зборнік Ніны Лістоты. Яе вершы даюць надзею і натхненне кожнаму, у ix адчуваецца юнацкі давер будучыні. Гэтая кніга прапануе сустрэць разам світанне на даху шматпавярховіка — як у аднайменным вершы. Гэта — запрашэнне адчуць той свет, які прыдумала паэтка.
Рэцэнзія пра кнігу
Эдуард ДУБЯНЕЦКІ. Ласкавыя запросіны паэткі (ZVIAZDA.BY)
ВЕРШ З КНІГІ

ЗМЕСТ Паглядзець

Каб быць
Каб плакаць – не так балюча.
Каб цукар есці – не горка.
Каб астыць зусім – не пякуча.
Каб песню зайграць – не звонка
Каб к табе паляцець – не птушка.
Каб аб скалы разбіцца – не хваля
Каб з неба ўпасці – не зорка.
Каб шыю абняць – не каралі.
Каб кветкай тваёй стаць – не ружа.
Каб служкай – дык не падпусціш.
Каб праўдай – сумнеўны дужа.
А каханай быць не прымусіш.
ЗМЕСТ Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Бгартрыгары (570?–651?) – індыйскі мовазнаўца і паэт, аўтар знакамітага філасофска-лінгвістычнага трактата "Пра словы ды сказы". Традыцыйна лічыцца і аўтарам зборніка "Тры сотні" – нізкі паэтычных выслоўяў пра правільныя паводзіны, каханне ды аскетызм, – выбраныя вершы з якога прапануюцца ў гэтай кнізе.
Фрыдрых фон Логау (1604-1655), чыя афарыстычная паэзія была створаная збольшага падчас Трыццацігадовай вайны ў Еўропе, за сваю віртуозную паэтычную дасціпнасць без перабольшвання можа быць названы «нямецкім Умарам Хаямам».
Дэбютны зборнік вершаў Магдалены Лаеўскай «Цыбульныя косы» — беларускамоўная быццёвая споведзь этнічнай полькі, дзе на шэраг экзістэнцыйных пытанняў дадзены прачулыя паэтычныя адказы.