З паэзіі аўстралійскіх абшараў
7.50 BYN
Памер: 110x150 мм
Вага: 125 г
Purchase
Апісаньне
З паэзіі аўстралійскіх абшараў / Генры Лоўсан ; пераклад з англійскай Лявона Баршчэўскага. – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2023. – 88 с. – (Паэты планеты).
ISBN 978-985-23-0208-1
Генры Лоўсан (1867–1922) – паэт і аўтар кароткай прозы, належыць да безумоўны класікаў літаратуры Аўстраліі каланіяльнага перыяду і першых дзесяцігоддзяў яе незалежнага існавання. Яго творчасць адметная сваёй асаблівай шчырасцю і прастатою.
ЗМЕСТ Паглядзець
ВЕРШ З КНІГІ
Недапісаныя кніжкі
(Unwritten books)
Здаецца ўсё адно і тое ж:
І той і гэты паміраў –
Хоць і дайшоўшы да вяршыняў, –
Не здзейсніў найпільнейшых спраў:
Не дапісаў найлепшых кніжак
Не дарабіў сваіх карцін
Не выказаў слоў найважнейшых –
Так свет пакінуў не адзін.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Эльза Ласкер-Шулер (1869-1945) – нямецкая паэтка габрэйскага паходжання, знаходзілася пад моцным уплывам нямецка-аўстрыйскага экспрэсіянізму, еўрапейскага неарамантызму і псіхалагізму. Яе творчасць у выніку падзей няпростага часу эвалюцыянавала ад непахіснай жыццярадаснасці да змрочнай замкнёнасці ў сабе, ад захаплення гісторыяй Зямлі Абяцанай да расчаравання сучасным ёй ладам жыцця блізкаўсходніх габрэяў.
Стэйн Стэйнар (1908-1958) – ісландскі паэт, які, пачаўшы з вострасацыяльных традыцыйных вершаў, пад уплывам сюррэалізму перайшоў да эксперыментаў з абстрактнымі стылямі і фактычна стаў пачынальнікам мадэрнізму ў паэзіі Ісландыі.
Леся Украінка (Ларыса Косач, 1871–1913) – адна з самых яскравых асоб у праеўрапейскай украінскай літаратуры. Стварыла вялікую колькасць лірычных вершаў, паэм, вершаваных драм, перакладаў. У 1901 г. некалькі месяцаў пражыла ў Мінску, дзе даглядала свайго невылечна хворага каханага 30-гадовага Сяргея Мяржынскага.













