29.00 BYN
Памер: 170x210 мм
Вага: 540 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Птушка ўва мне ляціць, куды захоча / Сара Лундберг; пераклад з шведскай Надзі Кандрусевіч; ілюстрацыі Сары Лундберг. – Мінск: Надзея Кандрусевіч, 2019.: іл. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-90452-6-4
Пераклад зроблены паводле выдання:
Sara Lundberg “Fågeln i mig flyger vart den vill”
Bokförlaget Mirando
Stockholm, 2017.
Кнігу шведскай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг "Птушка ўва мне ляціць куды захоча" у 2018 годзе атрымала прэстыжную шведскую прэмію Аўгуста і была прызнанай найлепшай дзіцячай кнігай году ў Швецыі.
Гэта гісторыя дзяўчынкі, якая марыць з'ехаць з дому, каб вучыцца і стаць мастачкай, натхнёная жыццём і творчасцю шведскай мастачкі Бэрты Хансан.
ПРА КНІГУ
Што рабіць, калі здаецца немагчымым жыць так, як чакаюць ад цябе іншыя? Што рабіць, калі адзіны, хто разумее цябе, памірае? Калі ты знаходзішся між дзяцінствам і дарослым жыццём, калі не можаш апісаць свае жаданні словамі?
Напачатку 1900-х у вёсцы Хамердаль у Швецыі нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі Бэртай. Больш за ўсё на свеце яна любіла маляваць і марыла стаць мастачкай.
Але ў той час атрымаць мастацкую адукацыю было надзвычай складана. Асабліва дзяўчынцы з простай сялянскай сям’і.
Бэрта мусіла дапамагаць па гаспадарцы, калі яе маці захварэла на сухоты. Але што рабіць з марамі і жаданнямі? Ці спраўдзяцца яны?
Кніга Сары Лундберг “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча” – гісторыя, натхнёная жыццём, працай, лістамі і дзённікамі шведскай мастачкі Бэрты Хансан.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У гэтай кнізе чароўных казак, мой дарагі дружа, ты разам з беларускай дзяўчынай Анэляй трапіш у тыя даўнія і таямнічыя часы, каб зазірнуць у сусвет душы сваіх продкаў, адчуць сілу і прыгажосць зямлі, на якой жывуць беларусы.
З вамі ізноў Дзюнэ! Самая шчаслівая дзяўчынка ў свеце. Сёння яе апошні дзень у першым класе. Усе дзеці падрыхтаваліся да свята заканчэння школы. Але раптам нехта грукае ў дзверы класа і кліча Дзюнэ ў калідор. Здарыўся няшчасны выпадак. Дзюнэ нерухомее...
Гэтая прыгожая кніга Стыяна Холе «Неба Ганны» поўная смутку, любові ды пяшчоты. У дзяўчынкі Ганны памерла маці, і яна разам з татам спрабуе ўявіць сабе неба, куды трапіла мама, і што яна там робіць. Старыя ўспаміны і новыя думкі змешваюцца, і ўрэшце становіцца не так самотна і сумна. Наша фантазія не мае межаў і дапамагае нам перажываць самыя складаныя моманты ў жыцці і спраўляцца з самымі вялікімі нашымі страхамі.














