Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
27.00 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 635 г

Purchase

Няма на складзе
ПрозаПеракладыЯнушкевіч (выдавецтва)Сэрыя "Noblesse Oblige"Сусьветная клясыкаМан Томас

Апісаньне

Смерць у Венецыі : выбраныя навелы і апавяданні / Томас Ман ; пераклад з нямецкай Уладзміра Папковіча. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 392 с. — (Cерыя “Noblesse Oblige”). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7165-87-2.

Пераклад з нямецкай паводле выдання:
Thomas Mann. Die Erzählungen. Frankfurt: S. Fischer, 2005.

Стваральнік “інтэлектуальнага рамана”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам у навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульна чалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё “Трыстан”, “Тоніа Крэгер” і “Смерць у Венецыі”, якія публікуюцца ў гэтай кнізе.


ФРАГМЕНТ З КНІГІ (апавяданне “Тобіяс Міндэрнікель”) Паглядзець

ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Дзядзенка Зміцер
Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар” з гістарычнымі паралелямі. Станоўчых герояў у “Вуаерысце” практычна няма, затое ёсць эротыка, спецслужбы і пошукі золата.
Чэстэртан Гілберт Кіт
У зборнік увайшлі найбольш папулярныя апавяданні англійскага класіка Г. К. Чэстэртана, у якіх тэма спрадвечнага змагання паміж дабром і злом раскрываецца на прыкладзе шматгадовага супрацьстаяння паміж святаром Браўнам і сусветна вядомым злачынцам па прозвішчу Фламбо. Бліскучы талент аўтара, багацце мовы, невычэрпная выдумка ў пабудове дэтэктыўных сюжэтаў па-свойму вырашаюць спрадвечную задачу літаратуры: абвясціць чалавека найвялікшай каштоўнасцю Сусвету і веру ў Бога наймагутнейшай сілай дабра.
Вайль Узі
У кнізе «Буржуазія задаволена не да канца» сабраныя апавяданні і скетчы аўтара, якія моцна розняцца паводле метаду: адны з іх рэалістычныя, іншыя фантастычныя, трэція містычныя, але ўсе яны маюць справу з няўлоўнай сутнасцю шчасця, кахання, смерці і болю.