Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Песні для мёртвых і ўваскрэслых

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
19.50 BYN
Памер: 120x180 мм
Вага: 140 г

Purchase

Няма на складзе
ПаэзіяЯнушкевіч (выдавецтва)Ляўрэаты літаратурных прэміяўМорт ВальжынаПфляўмбаўм (выдавецкая ініцыятыва)

Апісаньне

Песні для мёртвых і ўваскрэслых: вершы / Вальжына Морт. – Мінск : А. М. Янушкевіч, 2022. – 104 с.
Вальжына Морт / Valžyna Mort / Valzhyna Mort
ISBN 9778-985-7283-07-1

"Песні для мёртвых і ўваскрэслых" – гэта лірычны міф пра тое, як гісторыя гвалту жыве ў асобным чалавеку. Паэтка спявае свае Lieder у цемры рымскіх касцёлаў, у святле памяці, уяўлення, гісторыі і музыкі.

За гэтую кнігу аўтарка атрымала прэмію Грыфіна "За паэтычнае майстэрства" (2021).

ЗМЕСТ Паглядзець

Верш з кнігі

Біяграфія паэта

Я зняла Вашу кніжку з паліцы ў гасцях у Сандып.
Анатацыя паведамляла: "жыве і працуе".
Выданне нядаўняе, а звесткі – састарэлі.

Мы былі амаль знаёмыя – амаль знаёмства я згадваю
з сорамам.
Я займалася гучным сэксам у гатэльным нумары,
а Вы стаялі пад дзвярыма,
жадаючы падараваць мне сваю кніжку.

Цяпер цягнікі стаяць,
занесеныя снежнай бурай,
і мне шкада цягнікоў,
нібы яны – дрыготкія матылі, цэлы
вывадак матылёў, апошні ў сваім родзе,
затрыманы сцюжай, якой у Англіі яшчэ не было.

Сандып гатуе вячэру,
Вы адышлі,
мой каханай сышоў.

Ваша кніжка – у маіх здубянелых руках.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Эмінэску Міхай
Міхай Эмінэску (1850 – 1889) – самы вялікі паэт у гісторыі румынскай літаратуры. На яго творчасць велізарны ўплыў мелі нацыянальная міфалогія і фальклор, а таксама філасофскія сістэмы Артура Шапенгаўэра і асобных мысляроў Усходу.
Стральцоў Міхась
Міхась Стральцоў (1937–1987) – аўтар знакамітых «Сена на асфальце» і «Смалення вепрука», раптам перастаў пісаць прозу, але зрабіўся адным з найлепшых беларускіх паэтаў. Парадаксальнасць і спавядальнасць, «дзіцячая» шчырасць захаплення і «дарослая» трагічная іронія, пільная ўвага да жыцця і глыбокая абазнанасць у культуры - усё згаданае пазначае «пячаткай майстра» вершы, сабраныя ў гэтай кнізе.
зьніжка
Сыс Анатоль
“Берагі майго юнацтва” — цудам ацалелы паэтычны зборнік Анатоля Сыса, у які ўвайшлі вершы студэнцкіх гадоў, а таксама невядомыя творы пазнейшых часоў…