Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Немастацкая літаратура (нон-фікшн)

Няма на складзе
Бахарэвіч Альгерд
Дзевяностыя гады мінулага стагодзьдзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу беларускай незалежнасьці? Што нас захапляла і што палохала, як мы адкрывалі сябе, як біліся, пілі, як любілі — і аб чым марылі? Вядомы пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, маладосьць якога прыпала акурат на гэты «ліхі» час, спрабуе рэканструяваць яго ў сваёй новай, шчырай і наскрозь аўтабіяграфічнай кнізе. Апошнія канвульсіі СССР вачыма вучня сярэдняй школы, вольнае студэнцтва, літаратурная рэвалюцыя, беларускі панк-рок, драмы і камедыі прыватнага жыцця. Найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталення асобы.
Няма на складзе
Шаўчэнка Тарас
Гэтая кніга прысвечаная 200-годдзю Тараса Шаўчэнкі, паэта, мастака, філосафа, адраджэнца ўкраінскай нацыі. Выйшаўшы з самых нізоў тагачаснага грамадства, ён падняўся да сусветных вяршынь прызнання.
Няма на складзе
Баразна Міхаіл
Выданне раскрывае станаўленне і развіццё вядомай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі школы мастацтва кнігі. Яно ўключае творы мастакоў розных пакаленняў, адлюстроўвае розныя творчыя тэндэнцыі і стылістыкі. Найбольшы поспех мастацтва кнігі Беларусі прыпадае на другую палову XX стагоддзя.
Няма на складзе
Метрыка №30 — адна з унікальнага збору рукапісных кніг XV—XVIII стст., што сфармаваўся, галоўным чынам, у працэсе дзейнасці канцылярыі ВКЛ. Яна змяшчае 195 копій разнастайных дакументаў, якія выйшлі з дзяржаўнай канцылярыі з 1480 па 1546 г. Гэта прывілеі вялікага князя на розныя дараванні вайскова-служыламу класу, шматлікім дзяржаўным ураднікам, магнатам, заможнай, сярэдняй і дробнай шляхце, пацверджанні на гэтыя дараванні.
Няма на складзе
Прапанаваная чытачу 70-я кніга Метрыкі Вялікага княства Літоўскага — важная крыніца для даследавання заканадаўчай дзейнасці вярхоўнай улады, гаспадаркі, сацыяльных, палітычных, царкоўна-рэлігійных працэсаў і гістарычнай геаграфіі па гісторыі Беларусі, Літвы і некаторых зямель Украіны і Польшчы XVI—XVIII стст.
Няма на складзе
Дайнека Леанід
Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі.
Няма на складзе
Краўцэвіч Алесь
Кніга прысвечана дзейнасці першага вялікага князя літоўскага Міндаўга. Гэты аповед пра ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага са сталіцай у Навагрудку створаны доктарам гістарычных навук Алесем Краўцэвічам на падставе рэальных, навукова даследаваных падзей.
Няма на складзе
Шыбека Захар
У Мінску, моцна разбураным у гады ІІ сусветнай вайны, у адрозненне ад большасці старадаўніх гарадоў, амаль не збераглося куточкаў — сведкаў яго шматвяковай гісторыі. Аўтар паспрабаваў узнавіць вобраз гораду канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, грунтуючыся на архіўных дакументах, перыядычных і іншых тагачасных выданняў.
Няма на складзе
Харэўскі Сяргей
Кніга эсэ мастацтвазнаўцы, гісторыка архітэктуры і культуры, выкладчыка ЕГУ Сяргея Харэўскага апавядае пра адлюстраванне Мінска мастакамі розных эпох, ад канца XVIII да пачатку XIX стагоддзя. Каб паказаць эвалюцыю мыслення мастакоў-урбаністаў ад ілюстратыўнага да вобразастваральнага падыходу, аўтар суб’ектыўна вылучае персаналіі чатырнаццаці мастакоў, чые творы найбольш стылістычна адметныя для кожнага перыяду або ў чыім даробку пошук вобраза Мінска быў паслядоўным, прадстаўленым вялікай колькасцю твораў. Многія працы са згаданых у кнізе сталі ўнікальнымі дакументамі гісторыі архітэктуры і горадабудаўніцтва, бо будынкі, што натхнілі мастакоў, былі зруйнаваныя, а ландшафты – да непазнавальнасці змененыя.
Няма на складзе
Ліхадзедаў Уладзімір
Імя калекцыянера і краязнаўца Уладзіміра Ліхадзедава добра вядомае навукоўцам і аматарам айчыннай гісторыі. Адметная асаблівасць яго новай кнігі, прысвечанай беларускай сталіцы, у тым, што выявы старадаўніх паштовак суправаджаюцца сучаснымі здымкамі. І, такім чынам, кожны можа параўнаць, як выглядаў той ці іншы куток Мінска — дом, вуліца, квартал — напрыклад, 100 гадоў таму і як выглядае сёння.
Няма на складзе
Зборнік уключае архіўныя дакументы, карэспандэнцыю і ўспаміны, якія асвятляюць жыццёвы і навуковы шлях славутага гісторыка, этнографа і эканаміста Мітрафана Доўнар-Запольскага (1868—1934). Большасць матэрыялаў друкуецца ўпершыню.
Няма на складзе
Кніга ўяўляе сістэматычнае і найбольш поўнае апісанне і аналіз традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў, шматлікія фрагменты якой дажылі да нашых дзён і па-ранейшаму паказваюць адметнасць і жыццяздольнасць сучаснага беларускага этнасу. Аўтары слоўніка далі максімальна поўную на сённяшні дзень карціну протабеларускай мадэлі свету. У кнізе знайшлося месца рэканструкцыям архаічных міфаў, павер’ям і прыкметам беларусаў, іх парадам, перасцярогам і замовам.
Няма на складзе
Шамякіна Таццяна
Кніга створаная на аснове факультатыўнага школьнага курса “Міфалогія і літаратура”, але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў — студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках.
Няма на складзе
Тымнэттыкай Сергей
Обе повести чукотского писателя погружают в фантастическую историю, в которой военный поход армии Московии в Чукотку в XVII веке обернулся ее полным разгромом и присоединением русских земель к Чукотке. На этом фоне разворачивается романтическая история отношений чукотской журналистки и белорусского этнографа.
Няма на складзе
Ваганаў Сяргей
Тэксты з кнігі часткова друкаваліся ў газетах “Народная Воля” і “Наша Ніва” пад рубрыкай “Камертон”. Гэта нарысы і эсэ пра розныя падзеі, часам нават як бы нязначныя. Агульнае, што яднае іх, — гэта Памяць. Мне заўсёды здавалася, што зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню немагчыма без памяці пра мінулае, без адчування няспыннай плыні жыцця. Свайго жыцця, сваёй сям’і, грамадства, краіны (Аўтар).
Няма на складзе
Качук Юры
Унікальны збор рэцэптаў беларускай кухні сабраў і выдаў вядомы на Гарадзеншчыне краязнавец і грамадскі дзеяч з Зэльвы Юры Качук. Усе стравы аўтар сам прыгатаваў і пакаштаваў. Большасць рэцэптаў суправаджаюць фотаздымкі. А дзе фотаапарат не мог перадаць усяго каларыту, ілюстрацыі замянілі на нацюрморты Васіля Шамрука.
Няма на складзе
Сасноўскі Зміцер
У кнізе аўтарам разглядаюцца розныя праявы музычнага жыцця рыцараў: сігнальная музыка, баявая духоўная музыка, паходныя капэлы, парадныя вайсковыя аркестры, а таксама рыцарскі эпас, духоўная і свецкая рыцарская паэзія.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Керэн-Кроль Шмуэль
У гэтай аўтабіяграфічнай аповесці аўтар не толькі распавядае пра свой лёс — лёс габрэйскага хлопчыка сіраты, усю сям’ю якога закатавалі немцы і іхныя прыспешнікі, пра свае блуканні па пасляваенных дзіцячых дамах, па свеце, па ўласным жыцці — Шмуэль Керэн-Кроль спрабуе адшукаць хаця б кропельку сэнсу ў існаванні паміж людзьмі нянавісці, здрады, жадання забіваць.