Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Блінны торт
14.00 BYN
Памер: 210x290 мм
Вага: 415 г

Purchase

Няма на складзе
Літаратура для дзяцейПеракладыКнігазбор (выдавецтва)Кнігі дзеткамПадсэрыя "Каляровы Ровар"Нурдквіст СвэнКнігазбор для дзяцей і падлеткаў

Апісаньне

Мастак Свэн Нурдквіст; пераклад са шведскай Надзеі Кандрусевіч. — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 32 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 11). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7144-17-4

Пераклад зроблены паводле выдання: Sven Nordqvist “Pannkakstärtan” Bokförlaget Opal AB, Stockholm, 2014.


...Фіндусу падабаецца святкаваць Дзень народзінаў, і таму ён святкуе яго тры разы на год. Звычайна ў гэты дзень Пэтсан пячэ блінны торт. Для гэтага патрэбныя яйкі, мука і малако. Мукі дома няма, таму Пэтсану трэба з’ездзіць на ровары ў краму ды набыць яе. Але спачатку — адрамантаваць ровар інструментамі, якія ляжаць у майстэрні, ключ ад якой апынуўся ў калодзежы...

Каб дастаць ключ, трэба ўзяць драбіны, прытуліўшыся да якіх спіць страшны ды злосны бык...


Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя на больш як 30 моваў свету. Незвычайныя ілюстрацыі будуць цікавыя не толькі дзецям, але і іх бацькам.


Пра аўтара

Свэн Нурдквіст нарадзіўся ў 1946 годзе ў Гэльсінборзе (Швецыя) і цягам усяго жыцця маляваў. Працаваў архітэктарам, настаўнікам, ілюстратарам.

У 1983 годзе Свэн Нурдквіст перамог у конкурсе выдавецтва “Упал” на найлепшую праілюстраваную кнігу. У кнізе “Блінны торт” чытачы ўпершыню пазнаёміліся са старым, якога завуць Пэтсан, і ягоным коцікам Фіндусам, якія пазней сталі героямі цэлай серыі.

Малюнкі Свэна Нурдквіста адначасова насычаныя колерам і дэталямі, на кожным — адбываецца шмат цікавага.

Кнігі Свэна Нурдквіста спадабаюцца дзецям і дарослым ад 3 да 99 гадоў.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

зьніжка
Грушэцкі Алег, Козел Віктар
У займальнай і даступнай форме мастацкага апавядання аўтары распавядаюць пра спосабы і адзінкі вымярэння. Яскравыя ілюстрацыі дапамогуць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці.
Бранцэвіч Эдзіта
У гэтай кнізе чароўных казак, мой дарагі дружа, ты разам з беларускай дзяўчынай Анэляй трапіш у тыя даўнія і таямнічыя часы, каб зазірнуць у сусвет душы сваіх продкаў, адчуць сілу і прыгажосць зямлі, на якой жывуць беларусы.
Для ўсіх аматараў птушак — дзяцей і дарослых — мы зрабілі размалёўкі, якія дапамогуць дазнацца болей пра птушак Беларусі, вывучыць назвы птушак на беларускай і расейскай мовах і, натуральна, адпачыць за прыемным баўленнем часу.