Вандроўка Пэтсана
13.80 BYN
Памер: 210x290 мм
Вага: 420 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мастак Свэн Нурдквіст; пераклад са шведскай Надзеі Кандрусевіч. — Мінск: Кнігазбор, 2018. — 30 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 25).Наклад кнігі цалкам прададзены.
ISBN 978-985-7207-04-6
© Sven Nordqvist, тэкст, ілюстрацыі, 1992
© Bokförlaget Opal AB, 2016
© Надзя Кандрусевіч, пераклад на беларускую мову, 2018
© Афармленне, выданне на беларускай мове. ПУП «Кнігазбор», 2018
Коцік Фіндус знайшоў намёт на гарышчы, і Пэтсан ўзгадаў, як ён вандраваў, калі быў малады. І вось Фіндус, Пэтсан і куры спрабуюць выправіцца ў вандроўку, але ці атрымаецца ў іх?..
Фрагмент з кнігі
...Пэтсан разгарнуў намёт. Ён адразу ж пазнаў пах старой тканіны, узгадаўшы, як утульна было калісьці спаць у намёце. Хаця гэта было так даўно, калі ён быў зусім малады. А можа, паспрабаваць яшчэ разок? Яму якраз трэба праверыць, як працуе адна штука, якую ён толькі што вынайшаў.
Фіндус тым часам запоўз у намёт.
— Хачу тут спаць, — сказаў ён. — А мы можам пайсці ў вандроўку ў горы? Дарэчы, а што такое горы, Пэтсан?
— Горы — гэта такія высокія ўзгоркі на поўначы, у Лапландыі, — паспрабаваў патлумачыць Пэтсан.
— У нас жа таксама ёсць пагорак за майстэрняй. Можна павандраваць там, — прапанаваў Фіндус.
— Якая ж гэта вандроўка тады? Тут жа пятнаццаць хвілін хады, — сказаў Пэтсан.
— Але нам і не трэба ісці ў сапраўдную вандроўку, Пэтсан. Мы трошкі паходзім, а потым паспім у намёце...

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.
Карысная і займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, як вырабляецца воўна, ніткі і розныя рэчы з іх.
Для ўсіх аматараў птушак — дзяцей і дарослых — мы зрабілі размалёўкі, якія дапамогуць дазнацца болей пра птушак Беларусі, вывучыць назвы птушак на беларускай і расейскай мовах і, натуральна, адпачыць за прыемным баўленнем часу.














