Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
19.00 BYN
Памер: 115x140 мм
Вага: 290 г

Purchase

Няма на складзе
Выдавец Логвінаў ІгарПрозаПеракладыПаланюк Чак

Апісаньне

Чак Паланюк / Charles Michael «Chuck» PalahniukБайцоўскі клуб / Чак Паланюк ; пераклад з англійскай Серж Мядзведзеў. — Вільня : Логвінаў, 2018. — 444 с.

ISBN 978-609-95632-4-4

Першае правіла БК — не казаць пра БК.
І калі ты трымаеш у руках гэтую кнігу — значыцца нехта яго парушыў. Думаеш, мы тут проста б’ем адно аднаму морды? Памыляешся. Сэнс не ў бойцы. А ў тым, хто ты, калі выходзіш на бой.
У тым, з чым ты насамрэч б’ешся. З кім ты насамрэч б’ешся. Нідзе не адчуваеш сябе настолькі жывым, як на БК.
Тут усе мы — не тыя, хто ў рэальным жыцці.
Мы сапраўдныя. Свабодныя. Шчаслівыя.
Ведаеш, чаму? Не? Прачытаеш — дазнаешся. Толькі нікому пасля не кажы, згода?

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Ракус Станіслаў
Раман “Нататкі ў плыні часу” мае аўтабіяграфічную аснову. У цэнтры аповеду настаўнік вячэрняй школы і яго штодзённая педагагічная праца, поўная кур’ёзных сітуацый і парадоксаў. Канфлікт паміж дабром і злом трансфармуецца ў канфлікт паміж асобай і сістэмай (школьнай і грамадскай), у якой асоба вымушана існаваць. Станіслаў Ракус выкарыстоўвае новыя для славацкай літаратуры кампазіцыйныя і сюжэтныя прыёмы, што робіць яго творчасць наватарскай.
Вежнавец Ева
Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, – спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка – старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі – балотная казка.
Гакл Эміль
Раманы "Пра бацькоў і дзяцей" і "Нормы камічных паводзін" звязваюць міжсобку постаці дзвюх асобаў апавядальніка (у якім мы пазнаем многія рысы самога аўтара) і ягонага бацькі. У першай са згаданых аповесцяў чытач выпраўляецца на прагулку з галоўнымі героямі, у размовах якіх чаргуюцца ўспаміны, дзіцячыя траўмы ці каментары актуальных ды гістарычных падзей, і з усяго гэтага паўстае цэльны вобраз не толькі жыцця апавядальніка, але і ўсёй эпохі. Цэнтральнае месца ў другой аповесці (яе дзеянне адбываецца на некалькі гадоў пазней), займае бацькава хвароба і смерць, якую сын па-свойму спрабуе адрэфлексаваць, выправіўшыся ў дэльту Дуная на пошукі сябе самога.