Каханак Вялікай Мядзведзіцы (2009)
Апісаньне
Раман. Перакл. з польск. / Прадм. М. Ваньковіча. – Мінск: Выдавец Віктар Хурсік, 2009. – 352 с. ISBN 978-985-6888-11-6 Аўтар гэтай кнігі Сяргей Пясецкі (1901 – 1964) нарадзіўся ў Беларусі, памёр у Англіі. Раман "Каханак Вялікай Мядзведзіцы" (1937) – найбольш вядомы твор пісьменніка. Перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію. На першай старонцы выкарыстана афармленне першавыдання: Piasecki S. Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy. Warszawa: Towarzystwo wydawnicze Rój, 1937. ЗМЕСТ М. Ваньковіч. Прадмова Каханак Вялікай Мядзведзіцы Частка першая. Пад коламі вялікага воза Частка другая. Воўчай сцежкай Частка трэцяя. Здані пагранічча Слоўнік Пра аўтара ў Вікіпэдыі. Слынны раман Сяргея Пясецкага на беларускую мову пераклаў з польскай мастак Фэлікс Янушкевіч. Зрабіў гэта 25 гадоў таму. Упершыню пераклад быў апублікаваны толькі ў сярэдзіне 1990-х ("Голас Радзімы", №29, 1995; № 11, 1996) па зразумелых прычынах. Зеленадубавец-выведчык-пісьменнік нарадзіўся ў Ляхавічах 01.04.1901, але да скону (памёр у Англіі 12.09.1964) быў супраць таго, што рабілі Саветы з яго Бацькаўшчынай. Пераклад паўстаў дзякуючы захаванаму на Беларусі асобніку першага выдання (1937 г. Варшава, выдавецтва "Rój") з прадмовай М. Ваньковіча, калі аўтар адбываў 15-гадовы тэрмін зняволення ў польскай турме. Кніга з пячаткай "Kolejowe przysposobienie wojskowe. Zarzad Okregu Wilno" знаходзілася ў Дрысьвятах у св.п. Марылі і Яна Шукалёў. Яны падаравалі рарытэт студэнту Ф. Янушкевічу, які прыяжджаў з эцюднікам на Браслаўшчыну ў 1970-я гг. Пра ўсіх, хто меў дачыненьне да беларускага тэксту на працягу чвэрці стагоддзя, перакладчык памятае. Таксама памятаюць Пясецкага сем зорачак ніколі не заходзячай нябеснай субстанцыі. "Вялкая Мядзведзіца" найбольш набліжаная да Ракава – адной з самых горных кропак краіны. Колішні горад з адметным укладам прыгранічнага жыцця і таямніча-чароўнае сузор’е натхнілі раманіста на стварэнне літаратурнага шэдэўра пра перамытніцкія (кантрабандысцкія) справы месцічаў-ракаўчукоў у міжваенным перыядзе, як там кажуць, "за польскім часам". Раман чыталі ў Еўропе і Амерыцы. Здымалі фільм. Праз 70 гадоў кніга зноў вяртаецца на Радзіму, каб сустрэцца з нашчадкамі тых, хто разам з Пясецкім крочылі пакручастымі сцежкамі нашае мінуўшчыны, захінутай павалокай змроку.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Сборник новелл о жизни Шуры Переплётова в Витебске. Автор переплетает исторические факты с городскими мифами и литературными цитатами. Суеверия шляхты, войны, подпольный рок-н-ролл и поездки на летающем трамвае превращаются в новые легенды о городе на берегу Западной Двины.
Раман “Розум” — адзін з найбольш вядомых твораў выдатнага славацкага пісьменніка і сцэнарыста Рудольфа Слобады (1938–1995), у якім аўтар вуснамі свайго героя, няўдалага літаратара-інтэлектуала, аналізуе стасункі розуму і маральнасці ды разважае над вечнымі і няпростымі праблемамі дачыненняў творцы й грамадства, жонкі ды мужа, мужчыны й жанчыны.
Самыя сапраўдныя дзіцячыя вершы для дарослых. Герой кнігі нібыта гаворыць ад сябе, але вельмі часта прамаўляе маміны думкі, татавы словы. І разам з тым у яго праразаецца свой голас — голас чалавека, які залежны ад бацькоў, але адначасова прагне свабоды і самастойнасці.