Вытокі сучаснай беларускасці
21.00 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 620 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Беларусы на фоне нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ХІХ ст. / Пераклад з польскай Наталлі Дзенісюк; навуковы рэдактар Станіслаў Рудовіч; Сяргей Токць. — Мінск : Медысонт, 2012. — 376 с. — (Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”). Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-6982-71-5
Пераклад паводле Radzik, Ryszard. Między zbiorowością etniczną a wspolnotą narodową. Białorusini na tle przemian narodowych w Europie Środkowo–Wschodniej XIX stulecia. Lublin, 2000.
Кніга вядомага польскага сацыёлага — першае гістарычна-сацыялагічнае даследаванне вытокаў сучаснай беларускасці. Пачаткі фармавання беларускай нацыі разглядаюцца на фоне сацыяльных зменаў і ў параўнанні з падобнымі працэсамі ў суседніх народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Шмат увагі надаецца свядомасці грамадскіх эліт тагачаснай Беларусі, трансфармацыі палітычнай нацыі ў культурныя і цывілізацыйнай пераарыентацыі большасці беларусаў.
Лія Салавей пра кнігу на сайце Беларускага Гістарычнага Агляду
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Рышард Радзік (нарадзіўся ў 1951 г.) — польскі сацыёлаг, прафесар універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін), аўтар каля 200 публікацый. Даследуе працэсы фармавання нацый у Цэнтральна-Усходняй Еўропе XIX і XX ст., асабліва на ўсходніх землях былой Рэчы Паспалітай. Адзін з найбольш аўтарытэтных замежных экспертаў у пытаннях утварэння беларускай нацыі.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Першы том збору твораў Аляксандра Цвікевіча змяшчае ў сабе гістарычныя і гісторыка-публіцыстычныя працы, у тым ліку «Заходнерусізм», «Адраджэнне Беларусі і Польшча», «Інстытут беларускае культуры», якія выйшлі пры жыцці аўтара асобнымі кнігамі, дзве брашуры, прысвечаныя гісторыі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, і шэраг артыкулаў на адпаведную тэматыку.
Кніга складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта Тумаша (1910–1998). Артыкулы прысвечаныя пытанням этнагенэзу і культурнага развіцця беларусаў, жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны ды кніжнай культуры Беларусі. Сваімі скарыназнаўчымі працамі Вітаўт Тумаш шмат у чым апярэджваў метрапольных даследчыкаў.
зьніжка
У кнізе секс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная зʼява. Звернутая ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сексу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні.














