Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
27.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 130 г

Purchase


ПеракладыПаэзіяЭнцыклапедыкс (выдавецтва)Шакель ГаннаВільма (выдавецкая ініцыятыва)

Апісаньне

Цела Мігдалу / Ганна Шакель. – Мінск : Выдавецтва "Энцыклапедыкс", 2023. 72 с. : іл.
Ганна Шакель / Hanna Šakiel
ISBN 978-985-7247-55-4

“Цела мігдалу” – дэбютная кніга Ганны Шакель. Паэтка даследуе чалавечую душу і яе шлях праз род, карані і памяць; паэзія ў гэтым зборніку – спосаб гаварыць пра мінулае, якое не дае спакою. У вершах спалучаюцца біблейскія вобразы і фальклорныя матывы. Творы ў кнізе ствараюць цэльны наратыў, у цэнтры якога – канцэнтраваная беларуская рэфлексія над сабой і светам. Кампазіцыю кнігі трапна завяршаюць пераклады вершаў Дэвіда Герберта Лоўрэнса.

Кніга падрыхтаваная выдавецкай ініцыятывай “Вільма”.

ЗМЕСТ Паглядзець

ПРА АЎТАРКУ Паглядзець

ВЕРШ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

зьніжка
Сцебурака Усевалад
Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”.
Норвід Цыпрыян
Кніга ўяўляе сабой найбольш поўны на гэты момант збор вершаў аднаго з найвялікшых польскіх паэтаў Цыпрыяна Каміля Норвіда (1821 – 1883) у перакладах на беларускую мову, прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння творцы.
Галавіна Ганна
Першы зборнік Ганны Галавіной, у які ўвашлi паэма “Атлантыда” i вершы розных гадоў. Асноўнымі тэмамi твораў з’яўляюцца каханне ў яго шматгранных праяўленнях, а таксама ўсведамленне чалавекам свайго месца на Зямлі ў нацыянальным і глабальным кантэксце. Вершы таксама дапамагалі аўтару ў сціслай форме адлюстраваць і закансерваваць пачуцці, зразумелыя для многіх, але такія нечаканыя ў кожным асобным выпадку.