Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

І мёртвым, і жывым, і ненароджаным...

І мёртвым, і жывым, і ненароджаным...
25.00 BYN
Памер: 170x240 мм
Вага: 1290 г

Purchase

Няма на складзе
Мастацкая Літаратура (выдавецтва)ПеракладыПаэзіяШаўчэнка ТарасПераклады Рыгора Барадуліна

Апісаньне

Вершы, паэмы, балады / Пераклад з украінскай; Прадмова, падрыхтоўка тэкстаў, укладанне, каментар Таццяны Кабржыцкай і Вячаслава Рагойшы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — 655 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN: 978-985-02-1540-6

Творы геніяльнага Кабзара — гэта своеасаблівыя пасланні “апостала праўды і навукі” не толькі яго землякам і сучаснікам, але і нам, сённяшнім беларусам, якіх ён вучыць любіць “свабоду, родны край і мову” (Янка Купала). Упершыню літаральна ўся ўкраінскамоўная паэзія Тараса Шаўчэнкі прадстаўлена ў класічных перакладах на беларускую мову.


          [Запавет]

          Як памру, дык пахавайце,
          Дзе курган палынны,
          Сярод стэпу шырокага
          Мілай Украіны.
          Каб шыракапола долы,
          I Дняпро, і кручы
          Мне відаць былі, каб чуў я,
          Як раве равучы.
          Як пагоніць з Украіны
          У сіняе мора
          Кроў варожую... тады я
          I долы і горы —
          Ўсё пакіну і падамся
          Да самога Бога,
          Памаліцца... А да тога —
          Я не знаю Бога.
          Пахавайце ды ўставайце,
          Кайданы парвіце
          I варожай злой крывёю
          Волю акрапіце.
          I мяне ў сям’і вялікай,
          Ў сям’і вольнай, новай,
          Не забудзьце — памяніце
          Нязлым ціхім словам.

          Пераяспаў
          1845


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Ільяшэвіч Хведар
"Выбранае" Хведара Ільяшэвіча (1910–1948) — спроба сабраць у адным томе найлепшыя ўзоры паэтычнай, празаічнай, публіцыстычнай творчасці пісьменніка. Вершы, апавяданні, фельетоны, літаратурна-крытычныя нарысы заходнебеларускага творцы, які загінуў у маладым веку, дапоўненыя ўспамінамі пра яго, а таксама ўнікальным эпісталярыем другой паловы 1940-х гг. Уключаныя ў зборнік тэксты маюць паспрыяць вяртанню спадчыны Хведара Ільяшэвіча ў айчынную культурную прастору.
Цвірка Кастусь
Перад укладальнікамі гэтай кнігі Кастуся Цвіркі паўстала найскладанейшая задача: выбраць з ягонай шматгадовай, шматграннай творчасці патроху найадметнага з усіх галінаў літаратуры, у якіх ён працуе, — паэзія, проза, эсэістыка, літаратуразнаўства, пераклады…
Паўлычка Дзмітро
Дзмітро Паўлычка (1929–2023) – украінскі паэт, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Народнага Руху Украіны, першы кіраўнік Таварыства ўкраінскай мовы, лаўрэат Шаўчэнкаўскай і шматлікіх міжнародных прэмій, Герой Украіны. Перакладчык беларускай паэзіі (твораў Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна ды іншых).